Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Aug 2015

НАН Беларусі зацікаўлена ў распрацоўках пакістанскіх вучоных у галіне медыцыны і прыродакарыстання

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. НАН Беларусі зацікаўлена ў распрацоўках пакістанскіх вучоных у галіне медыцыны і прыродакарыстання. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Сяргей Чыжык перад пасяджэннем беларуска-пакістанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы кантакты з пакістанскімі калегамі пакуль не такія працяглыя, але яны бурна развіваюцца. У пакістанскіх вучоных ёсць цікавыя распрацоўкі ў галіне медыцыны, практыцы прыродакарыстання, цікавасць для фармакалогіі ўяўляюць травы з Пакістана", - сказаў Сяргей Чыжык.

У бліжэйшы час навуковыя інстытуты Беларусі і Пакістана падпішуць тры пагадненні - размова ідзе аб супрацоўніцтве ў галіне сельскагаспадарчых навук, інфарматыкі і літаратуры. Пагадненні будуць прадугледжваць магчымасць навучання спецыялістаў, абмен дэлегацыямі і рэалізацыю сумесных праектаў.

Акрамя таго, вучоныя з дзвюх краін плануюць абмеркаваць супрацоўніцтва ў распрацоўцы лазернай тэхнікі і беспілотных лятальных апаратаў. "У нас ёсць узаемны інтарэс, і я лічу, што нашы адносіны ў гэтых сферах будуць развівацца", - дадаў Сяргей Чыжык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі