Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Чэр 2017

НАН Беларусі выконвае праекты на кантрактнай аснове з кітайскімі партнёрамі на $4 млн

15 чэрвеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выконвае праекты на кантрактнай аснове з кітайскімі партнёрамі на суму больш за $4 млн, заявіў сёння старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў, выступаючы на другім беларуска-кітайскім гуманітарным навуковым форуме "Праблемы спалучэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Еўразійскага эканамічнага саюза", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нацыянальная акадэмія навук надае асаблівае значэнне супрацоўніцтву ў сферы навукі з КНР. Сёння ў нас склаліся трывалыя навукова-тэхнічныя сувязі і стратэгічныя адносіны са многімі навуковымі арганізацыямі Кітая. НАН Беларусі выконвае праекты на кантрактнай аснове з кітайскімі партнёрамі на суму больш за $4 млн", - адзначыў Уладзімір Гусакоў.

Ён нагадаў, што першы форум прайшоў 4 верасня 2015 года ў Пекіне і заклаў фундамент для супрацоўніцтва ў такім фармаце. "Цяперашні, другі па ліку форум знамянуе фарміраванне новай традыцыі ў беларуска-кітайскім гуманітарным навуковым супрацоўніцтве", - лічыць Уладзімір Гусакоў.

Паводле яго слоў, цяпер паспяхова развіваецца супрацоўніцтва з Кітайскай акадэміяй грамадскіх навук па лініі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў. Беларускія акадэмічныя вучоныя-гуманітарыі сумесна з партнёрамі з Кітайскай акадэміі грамадскіх навук узначальваюць чатыры навуковыя праекты.

"Сёння паспяхова праведзена не толькі комплекснае ўсебаковае вывучэнне праблем і перспектыў развіцця сумесных эканамічных праектаў, але і паказаны магчымасці рэалізацыі навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва. Разам з тым мы лічым, што патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і КНР далёка не вычарпаны. Нам важна прапаноўваць новыя ідэі, развіваць крэатыўныя формы ўзаемадзеяння", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён падкрэсліў, што заяўленая тэматыка форуму з'яўляецца прыярытэтнай для абедзвюх краін. "Сённяшні форум можа даць адказы на многія актуальныя і прыярытэтныя пытанні ўзаемадзеяння двух інтэграцыйных праектаў, вызначыць перспектывы выкарыстання патэнцыялу ЕАЭС у рэалізацыі канцэпцыі будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху", - рэзюмаваў Уладзімір Гусакоў.

Другі беларуска-кітайскі гуманітарны навуковы форум "Праблемы спалучэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Еўразійскага эканамічнага саюза" праходзіць у Мінску 15-16 чэрвеня. Мэтай правядзення з'яўляецца пашырэнне і паглыбленне навуковага гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая шляхам развіцця абмену ведамі паміж беларускімі і кітайскімі вучонымі ў кантэксце выпрацоўкі комплексу метадычных і практычных мер, арыентаваных на спалучэнне інтарэсаў і патэнцыялаў эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі