Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Jun 2019

На "Нафтане" разглядаюць тры варыянты развіцця прадпрыемства

На

7 чэрвеня, Наваполацк /Кар. БЕЛТА/. У ААТ "Нафтан" разглядаюць некалькі варыянтаў далейшага развіцця прадпрыемства. Аб іх Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў сёння генеральны дырэктар "Нафтана" Аляксандр Дзямідаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння дакладна падлічваем і глядзім на тры магчымыя далейшыя варыянты: паліўнае развіццё прадпрыемства (фактычна гэта тое ж самае, што пабудавана), паліўна-нафтахімічнае і нафтахімічнае, мы да яго, напэўна, больш схіляемся. Лічым, за гэтым будучыня", - сказаў Аляксандр Дзямідаў.

Пазней у размове з журналістамі ён адзначыў, што мадэрнізацыя прадпрыемства падыходзіць да завяршэння, засталося дакладна вызначыцца з далейшай стратэгіяй развіцця прадпрыемства. "Сёння мы ўжо бачым, што з  паліўным варыянтам перспектыў не так шмат. Вялікая верагоднасць таго, што гэта будзе нафтахімічны варыянт. Да канца года мы павінны дакладна вызначыцца, як будзем далей развівацца і дзейнічаць", - дадаў генеральны дырэктар "Нафтана".

На прадпрыемстве вывучаць, якія прадукты будуць запатрабаваны на рынках, і зоймуцца іх вытворчасцю. "Вырабіць - гэта адно, але сучасны падыход - выгадна прадаць патрэбную прадукцыю. Мы павінны перш за ўсё разумець, што будзе запатрабавана на рынках, і рабіць гэту прадукцыю ў далейшым", - падкрэсліў Аляксандр Дзямідаў.

У час наведвання ААТ "Нафтан" кіраўніку дзяржавы падрабязна далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці прадпрыемства, рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з сучаснымі метадамі кіравання тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці і наведаў аператарскую ўстаноўку першаснай перапрацоўкі нафты АТ-8, дзе ў 2017 годзе была завершана маштабная рэканструкцыя. Як далажылі Прэзідэнту, устаноўка ўнікальная па схеме перапрацоўкі нафты. Яе аналагаў няма не толькі ў Беларусі, але і на постсавецкай прасторы. Аб'ект абсталяваны ўсімі неабходнымі сістэмамі, дае магчымасць атрымліваць высокую якасць прадукцыі, на ім забяспечаны самы высокі ўзровень прамбяспекі. З моманту запуску пасля рэканструкцыі ўстаноўка працуе безаварыйна і спраўна.

Адным з супрацоўнікаў аператарскай з'яўляецца ўраджэнец Пакістана Хан Насір Мухтар. Аляксандр Лукашэнка цёпла з ім пагутарыў, спытаў пра сям'ю, пацікавіўся, як яму жывецца ў Беларусі. "Палюбіў (краіну. - Заўвага БЕЛТА), народ вельмі добры. Калі было б дрэнна, я даўно паехаў бы. Мне тут добра", - сказаў пакістанец. Ён дадаў, што на прадпрыемстве яму нават прадаставілі месца для малітваў, як таго патрабуе іслам.

Кіраўнік дзяржавы праехаў па тэрыторыі прадпрыемства, азнаёміўся з сацыяльнымі аб'ектамі. Прэзідэнту далажылі аб рэалізацыі праекта па будаўніцтве комплексу запаволенага каксавання нафтавых астаткаў, што дасць магчымасць павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафтавай сыравіны да 90 працэнтаў і значна павысіць аб'ём выхаду светлых нафтапрадуктаў. Гэта адзін з буйнейшых інвестыцыйных праектаў, якія цяпер рэалізуюцца ў беларускай нафтаперапрацоўчай галіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі