Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Кст 2020

На Мазырскім НПЗ завяршаецца будаўніцтва ўстаноўкі вытворчасці серы комплексу H-Oil

На Мазырскім НПЗ завяршаецца будаўніцтва ўстаноўкі вытворчасці серы комплексу H-Oil

26 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Практычна завершаны будаўніча-мантажныя работы на ўстаноўцы вытворчасці серы, што ўваходзіць у склад комплексу H-Oil на Мазырскім НПЗ. Яе гатоўнасць - 99 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

З кожным днём усё бліжэй завяршэнне будаўніцтва комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых астаткаў на Мазырскім НПЗ. Так, устаноўка вытворчасці вадароду фактычна гатова да ўводу ў эксплуатацыю, тут у актыўную фазу ўступілі пускавыя аперацыі. Таксама на 100 працэнтаў завершаны аб'екты агульназавадской гаспадаркі.

Гатоўнасць камбінаванай устаноўкі гідракрэкінгу - галоўнай на комплексе H-Oil - 80 працэнтаў. Цяпер тут вядуцца будаўніча-мантажныя работы, праводзяцца гідравыпрабаванні тэхналагічных трубаправодаў, ізаляцыйныя, электратэхнічныя аперацыі, мантаж кантрольна-вымяральных прыбораў.

Як удакладнілі на прадпрыемстве, комплекс гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых астаткаў забяспечаны электраэнергіяй і цеплазабеспячэннем.

Будаўніцтва комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых астаткаў (H-Oil) - самы маштабны праект у інвестыцыйным і вытворчым плане за ўсю гісторыю прадпрыемства. Яго ацэначны кошт - больш як $1,2 млрд. Па сутнасці, комплекс з'яўляецца заводам у заводзе. Ён уключае тры асноўныя ўстаноўкі: гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых астаткаў, вытворчасці вадароду і вытворчасці серы, а таксама 21 аб'ект агульназавадской гаспадаркі. Рэалізацыя праекта дасць магчымасць павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты да 90 працэнтаў.

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод уведзены ў эксплуатацыю ў 1975 годзе, у ААТ пераўтвораны ў 1994-м. Асноўныя віды дзейнасці - перапрацоўка нафты, вытворчасць і рэалізацыя нафтапрадуктаў. Таварная прадукцыя Мазырскага НПЗ экспартуецца больш як у 20 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі