Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Жнв 2021

На БУТБ акрэдытавана першая кампанія з Бразіліі

На БУТБ акрэдытавана першая кампанія з Бразіліі
Фота з архiва

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы акрэдытавалася першая кампанія з Бразіліі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Viner Brasil Tecnologia стала першай кампаніяй з Бразіліі, акрэдытаванай для ўдзелу ў таргах на Беларускай універсальнай таварнай біржы. Такім чынам геаграфія біржавога гандлю пашырылася да 66 краін.

Як расказалі ў прэс-службе, Viner Brasil Tecnologia спецыялізуецца на пастаўках сплаваў каляровых металаў, а таксама прадукцыі хіміі і нафтахіміі на бразільскі рынак. Асноўнымі кліентамі кампаніі з'яўляюцца прадпрыемствы аэракасмічнай галіны і аўтавытворцы. Праз БУТБ кампанія мае намер закупляць сінтэтычныя валокны і ніці, палімерныя кампазіты, тэхнічныя тканіны, што прымяняюцца пры вырабе канвеерных стужак і прывадных пасаў.

"Наша кампанія займаецца міжнародным гандлем амаль 20 гадоў. За гэты час у нас сфарміравалася разгалінаваная сетка партнёраў у многіх рэгіёнах свету, уключаючы Усходнюю Еўропу. Напрыклад, у Расіі мы купляем пруткі і пліты з алюмініевых і медных сплаваў, а ў Беларусі - поліэфірныя напаўняльнікі, ільновалакно і іншыя тэкстыльныя матэрыялы. Біржавую пляцоўку разглядаем перш за ўсё як магчымасць выйсці на новых пастаўшчыкоў неабходнай нам прадукцыі. Акрамя таго, для нас важна строгае выкананне дагаворных абавязацельстваў з боку беларускіх вытворцаў, а на біржы, наколькі нам вядома, ёсць адпаведныя інструменты кантролю за выкананнем здзелак", - адзначылі прадстаўнікі Viner Brasil Tecnologia.

Па стане на 1 жніўня 2021 года на БУТБ акрэдытаваны 26 474 кампаніі, уключаючы 5283 нерэзідэнты з 65 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі