VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Сак 2015

На будаўніцтве другой паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск будуць максімальна задзейнічаны арганізацыі Беларусі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі 26 сакавіка падпісаў указ нумар 137, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў некаторыя ўказы кіраўніка дзяржавы, што датычацца пытанняў будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца ажыццявіць да 2019 года рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве ў Нацыянальным аэрапорце Мінск другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы з аб'ектамі дапаможнага прызначэння пад разліковы тып самалёта А-380 з абсталяваннем яе сістэмай дакладнага заходу на пасадку ІІІ катэгорыі. Інвестпраект будзе рэалізаваны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі і пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Мінтранса, уласных сродкаў РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск", крэдытных рэсурсаў банкаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Функцыі заказчыка па інвестпраекце ўскладзены на РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск". Генеральнай падраднай арганізацыяй па будаўніцтве аб'ектаў нерухомай маёмасці, інжынернай і транспартнай інфраструктуры выступіць ААТ "Дарбудмантажтрэст".

Да 1 студзеня 2019 года будуць вызвалены ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і ПДВ тавары, увезеныя на тэрыторыю краіны і выкарыстаныя для рэалізацыі праекта, а таксама ад ПДВ абароты па рэалізацыі ўдзельнікамі праекта тавараў, работ, паслуг, прызначаных для гэтых мэт.

Як адзначылі ў прэс-службе, прыняцце ўказа дасць магчымасць максімальна ўключыць у рэалізацыю праекта будаўнічыя і прамысловыя арганізацыі краіны і стварыць найлепшыя ўмовы для захавання эканамічных інтарэсаў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход