У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Врс 2015

Міжнародная выстаўка-кірмаш "Мэбля-2016" адкрываецца ў Мінску

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка-кірмаш "Мэбля-2016" адкрываецца сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллеспаперапрам".

"Удзел у форуме прымаюць амаль 200 вытворцаў мэблі з дзевяці краін. Па традыцыі самую шырокую экспазіцыю прадставяць беларускія вытворцы", - адзначылі ў прэс-службе.

У "Беллеспаперапраме" растлумачылі, што свае лепшыя распрацоўкі прадэманструюць амаль 20 прадпрыемстваў галіны. Сярод іх флагманы мэблевай прамысловасці ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", ААТ "Гомельдрэў", ЗАТ "Маладзечнамэбля", ААТ "Слоніммэбля", ААТ "Бабруйскмэбля", "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс". "Асобным блокам будуць прадстаўлены вытворцы драўнянай плітнай прадукцыі. Гэта мадэрнізаваныя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы ААТ "Івацэвічдрэў", ААТ "Рэчыцадрэў", ААТ "Мастоўдрэў" і шэраг іншых, якія выпускаюць шырокую лінейку драўняна-стружкавых і драўняна-валакністых пліт, што выкарыстоўваюцца ў вытворчасці мэблі", - расказалі ў канцэрне.

Дзелавая праграма выстаўкі будзе насычана рознымі бізнес-семінарамі і майстар-класамі. Акцэнт будзе зроблены на маркетынгавай дзейнасці і арганізацыі эфектыўнай рэкламы тавараў айчыннай вытворчасці. З улікам таго, што на выстаўку запрошаны шматлікія замежныя кампаніі, канцэрнам плануецца правядзенне шэрага дзелавых сустрэч з патэнцыяльнымі замежнымі партнёрамі па пытаннях узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы дрэваапрацоўкі і вытворчасці мэблі. Акрамя таго, у час выстаўкі пройдзе два конкурсы сярод вытворцаў мэблі. Будзе вызначана "Лепшае мэблевае прадпрыемства 2015 года" і "Лепшая мэбля Беларусі-2015".

Выстаўка-кірмаш "Мэбля-2016" - буйная спецыялізаваная выстаўка-кірмаш Рэспублікі Беларусь. У ёй прымаюць удзел прадпрыемствы-вытворцы мэблевай прадукцыі і камплектуючых, прадпрыемствы аптовага і рознічнага гандлю Беларусі, краін СНД, замежныя фірмы, прадпрымальнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс