Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2014

Міжнародная выстаўка "Будпрагрэс-2014" пройдзе 9-12 верасня ў Мінску

28 жніўня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. XXII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Будпрагрэс-2014" пройдзе ў Мінску 9-12 верасня, паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце мерапрыемства.

На самым буйным будаўнічым форуме рэспублікі будзе прадстаўлена шырокая гама будматэрыялаў, тэхналогій і канструкцый, абагравальнага, вентыляцыйнага і сантэхнічнага абсталявання, спецтэхнікі і асвятляльнага абсталявання, спецадзення і інш.

Дзелавой праграмай выстаўкі прадугледжана арганізацыя рэспубліканскага семінара па ўдасканаленні механізацыі будаўнічага комплексу і забеспячэнні надзейнай работы машын, а таксама семінараў "Юрыдычныя практыкі і аспекты работы будаўнічых падрадчыкаў у 2014 годзе", "Рэкламная стратэгія як інструмент заваявання рынку", "Метады прасоўвання аконнай прадукцыі ў інтэрнэце ", канферэнцыя "Комплексная прапанова для вытворцаў дзвярэй Беларусі". Запланаваны інфармацыйна-практычны семінар аб інавацыйных матэрыялах, тэхналогіях будаўнічага прызначэння і навінках 2014 года на будаўнічых рынках краіны.

Стала традыцыйным штогадовае правядзенне ў час выстаўкі "Будпрагрэс" рэспубліканскай канферэнцыі "Рынак дзвярэй Беларусі". Мэта гэтага мерапрыемства - абмеркаваць сітуацыю на беларускім рынку дзвярэй, прасачыць змяненні, якія адбыліся за год, ацаніць структуру і аб'ём рынку міжпакаёвых і ўваходных дзвярэй, экспартны патэнцыял айчынных кампаній-вытворцаў і даць прагнозы развіцця рынку ў кароткатэрміновым перыядзе. У мінулым годзе ў такой жа канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі вытворчых і аптова-рознічных дзвярных кампаній, прадпрыемстваў сумежных галін з Беларусі і Расіі.

"Год ад году выстаўка набывае новыя рысы, імкнецца забяспечыць удзельнікам найлепшыя ўмовы для работы. Асобнай экспазіцыяй у гэтым годзе будуць прадстаўлены міжнародныя спецыялізаваныя салоны "Інструмент у будаўніцтве" і "Дзверы", - адзначылі ў арганізацыйным камітэце.

"Будпрагрэс" - самая вялікая будаўнічая выстаўка ў Беларусі. У 2013 годзе ў ёй прынялі ўдзел 380 экспанентаў з 10 краін: Беларусі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Турцыі, Украіны і Швейцарыі. Агульная экспазіцыйная плошча склала больш як 13 тыс. кв.м.

Арганізатарам выстаўкі выступае ЗАТ "Мінскэкспа" пры падтрымцы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі