Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Sep 2020

Міжнародная выстаўка "Белагра" адкрываецца ў Мінску

Міжнародная выстаўка

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё XXX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2020" пройдзе сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Экспазіцыю дапоўняць выстаўкі "Белферма" (апошнія дасягненні ў галіне жывёлагадоўлі) і "Белпрадукт" (прадукты харчавання). "Удзел у выстаўках прымуць 360 кампаній. У іх ліку 30 кампаній, якія прадставяць прадукцыю замежных вытворцаў з 13 краін: Бельгіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Кітая, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Швецыі", - расказалі ў прэс-службе.

У бягучым годзе "Белагра" прымеркавана да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У сувязі з гэтым асобнымі экспазіцыйнымі блокамі будуць прадстаўлены прадпрыемствы абласцей РФ: Бранскай, Растоўскай, Валгаградскай, Саратаўскай, Варонежскай. Асобна будуць прэзентаваны таксама прадпрыемствы Венгрыі.

Калектыўныя экспазіцыі сфарміравалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук, канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз і ўсе вобласці Беларусі. Шырокі спектр прадуктаў харчавання прадэманструюць 130 прадпрыемстваў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці з усіх рэгіёнаў краіны. У дні работы выстаўкі будзе арганізаваны кірмаш-продаж прадуктаў харчавання і тавараў народнага спажывання.

Прафесійным суправаджэннем Беларускага аграпрамысловага тыдня стане дзелавая праграма, якая прадугледжвае шырокае абмеркаванне ініцыятыў у галіне сельскай гаспадаркі. Ключавое месца ў праграме ўдзелена пытанням развіцця галіны, экспарту прадукцыі, распрацоўкі і ўкаранення інавацыйных тэхналогій. У дні выставак адбудуцца конкурсы "Лепшы араты", "Лепшая племянная карова малочнай пароды", "Лепшы племянны конь", выстаўка племянных жывёл і інш.Міжнародная выстаўка "Белагра" адкрываецца ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі