Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Лют 2021

Міжнародная архітэктурна-будаўнічая выстаўка BUDEXPO-2021 пройдзе ў Мінску 17-20 сакавіка

Міжнародная архітэктурна-будаўнічая выстаўка BUDEXPO-2021 пройдзе ў Мінску 17-20 сакавіка
Фота з архiва

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXIII Міжнародная архітэктурна-будаўнічая выстаўка BUDEXPO-2021 пройдзе ў Мінску з 17 па 20 сакавіка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Беларускі саюз архітэктараў (БСА).

"BUDEXPO больш за дваццаць гадоў з'яўляецца адным з буйнейшых выставачных праектаў у сферы будаўніцтва ў Беларусі і штогод адкрывае будаўнічы сезон. Ключавым напрамкам выстаўкі ў 2021 годзе будзе сучаснае, прывабнае, даступнае, камфортнае жыллё і гарадское асяроддзе. Яе тэматыка адлюстроўвае ўвесь комплекс актуальных пытанняў архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці - ад планаў развіцця населеных пунктаў, архітэктурных канцэпцый забудовы кварталаў да інтэлектуальных сістэм кіравання жыццезабеспячэннем і добраўпарадкавання тэрыторый", - гаворыцца ў паведамленні саюза архітэктараў.

У рамках выстаўкі пройдуць дзелавыя мерапрыемствы з удзелам шырокага кола спецыялістаў, плануюцца семінары, майстар-класы і лекцыі, арганізацыя пляцоўкі для прэзентацыі творчых ідэй і праектаў, выстаўка работ маладых архітэктараў і дызайнераў.

Як лічаць спецыялісты БСА, удзел у выстаўцы BUDEXPO, у значнай ступені прысвечанай архітэктуры і горадабудаўніцтву, прадастаўляе добрыя магчымасці не толькі азнаёміцца з сучаснай архітэктурай розных рэгіёнаў краіны, але і правесці дыскусіі па важнейшых праблемах. "Надышоў час шырокага абмеркавання пытанняў архітэктуры, павышэння прэстыжу прафесіі, аўтарскага права, узаемаадносін з органамі дзяржаўнага кіравання, уліку грамадскай думкі пры фарміраванні ўмоў горадабудаўнічага развіцця, навучання і падрыхтоўкі спецыялістаў. Эфектыўнасць гэтай работы будзе залежаць у тым ліку ад сумесных намаганняў прафесійнай супольнасці", - адзначылі ў саюзе архітэктараў.

Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва, Беларускім саюзам архітэктараў, Саюзам будаўнікоў Беларусі. Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Савета Міністраў, профільных ведамстваў і арганізацый. "Арганізатарамі будуць прыняты ўсе неабходныя меры па выкананні санітарна-эпідэміялагічных норм і рэкамендацый, а таксама па арганізацыі бяспечнага ўдзелу і наведвання мерапрыемства", - падкрэслілі ў БСА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі