Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Кст 2011

Мытны саюз прадаўжае работу па стварэнню зоны свабоднага гандлю з краінамі ЕАСГ

12 кастрычніка, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Мытны саюз прадаўжае работу па стварэнню зоны свабоднага гандлю з краінамі Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ), у якую ўваходзяць Нарвегія, Ісландыя, Швейцарыя, Ліхтэнштэйн. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў сёння на семінары па актуальных пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці ва ўмовах Мытнага саюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы праводзім работу па стварэнню зоны свабоднага гандлю з ЕАСГ, ужо адбыліся тры раўнды перагавораў", - сказаў Аляксандр Гур'янаў. Ён падкрэсліў, што гэта еўрапейскае аб'яднанне было адным з першых, хто звярнуў увагу на Мытны саюз і пачаў перагаворы з краінамі МС па стварэнню зоны свабоднага гандлю.

Цяпер завяршаецца фарміраванне адзінай мытнай тэрыторыі, якая прадугледжвае ўніфікацыю гандлёвых рэжымаў краін Мытнага саюза з іншымі дзяржавамі. Для гэтых мэт арганізуюцца дэлегацыі трох краін, якія вядуць перагаворы з замежнымі партнёрамі, каб устанавіць адзіныя правілы гандлю. "На сённяшні дзень узгоднены і ўніфікаваны рэжым гандлю з Сербіяй і Чарнагорыяй, - адзначыў прадстаўнік МЗС. - Гандаль краін Мытнага саюза з гэтымі краінамі прадугледжвае рэжым свабоднага гандлю, і гэтым неабходна карыстацца".

Яшчэ адна дзяржава, якая звярнула ўвагу на Мытны саюз у ліку першых, - Новая Зеландыя. З ёй праведзены перагаворы аб стварэнні зоны свабоднага гандлю. Таксама прайшлі перагаворы паміж МС і Сірыяй, В'етнамам, Егіптам, Манголіяй. Прыняты шэраг заявак ад іншых дзяржаў. Такім чынам, падкрэсліў Аляксандр Гур'янаў, гэтыя факты пацвярджаюць інтарэс замежных партнёраў да інтэграцыйнага аб'яднання Мытны саюз. "Выкарыстоўваючы сілу Мытнага саюза, мы, нават не ўдзельнічаючы ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, наладжваем адносіны свабоднага гандлю з нашымі асноўнымі партнёрамі з трэціх краін", - сказаў намеснік міністра МЗС.

На сённяшні дзень таксама завяршаецца ўзгадненне рэжыму свабоднага гандлю дзяржаў Мытнага саюза з краінамі СНД. З 1994 года ў Садружнасці дзейнічала пагадненне аб свабодным гандлі. Цяпер, з улікам стварэння МС і з пераходам да АЭП, краіны тройкі вымушаны праводзіць работу па заключэнню новага дагавора ўнутры СНД. Аляксандр Гур'янаў выказаў упэўненасць у тым, што ўдзельнікі  Мытнага саюза змогуць узгадніць новы варыянт дагавора, а гэта дасць магчымасць МС прадоўжыць гандлёвыя адносіны з СНД з улікам агульнапрынятых міжнародных прынцыпаў свабоднага гандлю.

Пры гэтым Аляксандр Гур'янаў удакладніў, што пагадненне аб свабодным гандлі Мытнага саюза з краінамі СНД у вялікай ступені ўлічвае і правілы СГА, таму яно па сваёй сутнасці будзе "больш эфектыўным для Беларусі, у тым ліку з пункту гледжання абароны нашых гандлёвых і эканамічных інтарэсаў".

Раней, калі Мытны саюз толькі набываў свае абрысы, не ўсе краіны верылі ў яго. "Не сакрэт, што заходнія партнёры доўгі час з вялікім недаверам ставіліся да ідэі Мытнага саюза, думаючы, што мы рухаемся вельмі хутка, робім шмат памылак, што можа скончыцца не вельмі добра", - дадаў Аляксандр Гур'янаў. Але сёння Мытны саюз - аб'ектыўная рэальнасць, таму шмат краін прыглядаюцца да яго, каб ствараць спрошчаныя рэжымы гандлю, заключаць пагадненні аб свабодным гандлі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі