Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Sep 2015

Міхадзюк: Узвядзенне абодвух энергаблокаў БелАЭС ідзе па графіку

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узвядзенне абодвух энергаблокаў Беларускай АЭС ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прадугледжаным графікам. Аб гэтым сёння заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, выступаючы ў якасці кіраўніка дэлегацыі на пленарным пасяджэнні 59-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Заключаны кантракты на выпуск абсталявання працяглага цыкла вытворчасці. У 2016 годзе плануем пачаць мантаж ядзернага рэактара, турбіны і парагенератараў на першым энергаблоку", - сказаў намеснік міністра.

У Беларусі ўдзяляюць максімум увагі пытанню падрыхтоўкі кваліфікаванага персаналу будучай станцыі, паколькі гэта вельмі важны кампанент яе бяспечнай эксплуатацыі. Пачынаючы з 2014 года вядзецца навучанне беларускіх спецыялістаў на атамных станцыях Расіі. Акрамя таго, да канца гэтага года будзе ўведзены ў эксплуатацыю вучэбна-трэніровачны цэнтр БелАЭС.

"Рэалізацыя праекта будаўніцтва АЭС ажыццяўляецца ў Беларусі з улікам палажэнняў распрацаванага МАГАТЭ падыходу "Вехі ў развіцці нацыянальнай інфраструктуры ядзернай энергетыкі". У сувязі з гэтым мы вітаем выданне агенцтвам абноўленага дакумента, які ўлічвае амаль дзесяцігадовы практычны вопыт дзяржаў-членаў і сакратарыята МАГАТЭ. Гэты дакумент з'яўляецца добрай падмогай для краін, якія пачынаюць рэалізацыю сваіх нацыянальных ядзерна-энергетычных праграм, дае магчымасць дакладна арганізаваць планаванне і каардынацыю работы па ўсіх неабходных напрамках", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Ён падкрэсліў, што вялікае значэнне на гэтым этапе таксама надаецца далейшаму ўмацаванню рэгулюючага органа. Так, Дзяржатамнагляд актыўна ўзаемадзейнічае са сваімі калегамі з Расіі, краін Еўрапейскага саюза, Еўрапейскай камісіі, Форуму супрацоўніцтва рэгулятараў. "Актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва беларускага рэгулятара не толькі садзейнічае вывучэнню перадавога вопыту і павышэнню кваліфікацыі спецыялістаў Дзяржатамнагляду, але і з'яўляецца сведчаннем адкрытасці беларускага боку пры рэалізацыі нацыянальнай ядзерна-энергетычнай праграмы", - лічыць намеснік міністра.

Міхаіл Міхадзюк асабліва адзначыў поўнамаштабнае ўзаемадзеянне Беларусі і МАГАТЭ ў сферы забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Беларусь актыўна задзейнічае інструменты і механізмы, што прадастаўляюцца агенцтвам. Беларускі рэгулятар рыхтуецца да правядзення місіі МАГАТЭ па ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ядзернай энергетыкі, запланаванай на пачатак 2016 года. Значную падтрымку беларускі бок атрымлівае і па лініі Праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ.

У сваім выступленні Міхаіл Міхадзюк выказаў падтрымку намаганняў МАГАТЭ па ўмацаванні фізічнай ядзернай бяспекі ў глабальным кантэксце. "На нацыянальным узроўні ўдзяляем прыярытэтную ўвагу практычным пытанням забеспячэння фізічнай ядзернай бяспекі і фізічнай абароны ядзерных матэрыялаў. Асаблівую актуальнасць гэта тэма атрымала ў сувязі з будаўніцтвам Беларускай АЭС", - сказаў ён.

На 2015 год запланавана сумесная з сакратарыятам МАГАТЭ работа па абнаўленні Інтэграванага плана падтрымкі фізічнай ядзернай бяспекі ў Беларусі. У абноўленым плане сур'ёзны акцэнт будзе зроблены на забеспячэнні фізічнай абароны будучай АЭС і падрыхтоўцы неабходных для гэтага высокапрафесійных кадраў. Акрамя таго, у кастрычніку бягучага года запланавана правядзенне экспертнай місіі МАГАТЭ па ацэнцы патэнцыялу выяўлення і рэагавання на незаконнае перамяшчэнне ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў праз дзяржграніцу Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі