У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліс 2017

МВФ палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2017 годзе

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканамічны рост Беларусі складзе каля 1,7 працэнта ў 2017 годзе, паведаміў сёння журналістам кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы мяркуем, што эканамічны рост дасягне каля 1,7 працэнта ў 2017 годзе, а ў сярэднетэрміновай перспектыве ён застанецца на ўзроўні каля 2 працэнтаў", - заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі. Раней МВФ прагназаваў рост ВУП Беларусі па выніках 2017 года на ўзроўні 0,7 працэнта.

Пітэр Долман адзначыў, што аднаўленне эканамічнага росту, якое назіраецца ў бягучым годзе ў Беларусі, у значнай ступені тлумачыцца істотным паляпшэннем знешнеэканамічных умоў. "Але таксама яно з'яўляецца і вынікам рашучых дзеянняў, прынятых урадам на працягу апошніх двух з палавінай гадоў і накіраваных на стабілізацыю эканомікі. Ураду давялося прыняць шэраг няпростых рашэнняў, уключаючы ўзмацненне грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі і далейшую лібералізацыю цэн. У выніку гэтага сёння мы зноў назіраем рост спажывання і інвестыцый, абменны курс стабілізаваўся, а ўзровень інфляцыі апусціўся да гістарычна мінімальных велічынь", - сказаў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі.

Пры гэтым ён заўважыў, што фактары нестабільнасці беларускай эканомікі застаюцца значнымі. Фонд рэкамендуе беларускаму ўраду звярнуць увагу на тры прыярытэтныя напрамкі работы. "Па-першае, Беларусі неабходна прадаўжаць рэалізоўваць эканамічную палітыку, арыентаваную на макраэканамічную стабільнасць і стабільнасць фінансавага сектара. Па-другое, ураду трэба рэалізоўваць паглыбленыя рэформы ў сектары дзяржаўных прадпрыемстваў больш хуткімі тэмпамі, а таксама стварыць умовы для прыватнага сектара, каб ён мог адыгрываць больш значную ролю, выступаючы рухаючай сілай эканамічнага росту. Па-трэцяе, вельмі важна, каб урад забяспечыў больш значную падтрымку тым, каго больш за ўсё закране пераходны перыяд ад эканомікі, у якой дамінуючае становішча займаюць дзяржаўныя прадпрыемствы, да больш рыначна арыентаванай эканомікі. Гэта з'яўляецца галоўным прыярытэтам для МВФ. Такія меры павінны ўключаць часовыя дапамогі па беспрацоўі і перападрыхтоўку кадраў і іншыя праграмы актыўных мер на рынку працы", - растлумачыў Пітэр Долман.

Кіраўнік місіі звярнуў увагу, што Беларусі трэба скарыстацца больш спрыяльнымі знешнеэканамічнымі ўмовамі і аднаўленнем эканомікі, каб закласці больш надзейныя асновы для эканамічнага росту. "Пры правядзенні больш надзейнай эканамічнай палітыкі і паскарэнні рэформ персанал МВФ лічыць, што эканамічны рост можа ў сярэднетэрміновай перспектыве павысіцца да 4 працэнтаў і нават больш", - рэзюмаваў ён.

Місія МВФ працуе ў Беларусі з 26 кастрычніка па 10 лістапада ў рамках кансультацый па артыкуле IV. На кансультацыях абмяркоўваецца эканамічная палітыка ў краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску