У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Май 2015

МВФ падтрымлівае беларускія ўлады ў намеры павялічваць гібкасць абменнага курса

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны валютны фонд падтрымлівае беларускія ўлады ў намеры павялічваць гібкасць абменнага курса. Аб гэтым сказана ў паведамленні Выканаўчага савета МВФ у сувязі з завяршэннем кансультацый з Беларуссю ў адпаведнасці з Артыкулам IV пагаднення МВФ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дырэктары МВФ вітаюць намеры ўлад зрабіць абменны курс больш гібкім і заклікаюць да далейшых захадаў у гэтым напрамку, каб падтрымаць золатавалютныя рэзервы і забяспечыць належную карэкціроўку ва ўмовах знешняй нестабільнасці. "Дырэктары таксама рэкамендавалі, каб Нацыянальны банк у поўным аб'ёме ўкараніў сістэму таргетавання грашовай масы, якая накіравана на зніжэнне інфляцыі да адназначных велічынь", - гаворыцца ў паведамленні.

Раней Нацбанк заяўляў аб тым, што будзе паслядоўна рухацца ў напрамку далейшага ўзмацнення гібкасці абменнага курса. У прыватнасці, вядзецца сур'ёзная падрыхтоўчая работа па пераходзе да механізма правядзення валютных таргоў у форме бесперапыннага двайнога аўкцыёну. У 2015 годзе рэгулятар перайшоў да рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў рэжыме манетарнага таргетавання. Асноўным інструментам дасягнення мэты па інфляцыі цяпер выступае кантроль за грашовым прапанаваннем.

Дырэктары МВФ заклікалі да стрымлівання павышэння заработнай платы ў 2015 годзе. У сярэднетэрміновай перспектыве яе змяненні павінны блізка ісці за ростам прадукцыйнасці, мяркуюць у МВФ.

Як паведамлялася, у Беларусі ў гэтым напрамку прыняты ўжо шэраг мер. Так, у 2014 годзе прынята пастанова Савета Міністраў нумар 744, згодна з якой зарплата работнікаў павінна павышацца толькі пры апераджальным росце прадукцыйнасці працы. Між тым, як заявіў на мінулым тыдні ў час наведвання Мінскага трактарнага завода Прэзідэнт, ва ўмовах абмежаваных магчымасцей для росту зарплат у Беларусі захаваецца кантроль над цэнаўтварэннем.

У МВФ прынялі да ведама зацікаўленасць беларускіх улад у новай праграме, што падтрымліваецца рэсурсамі фонду. "Адзначыўшы выгады, якія праграма можа прынесці краіне, дырэктары падкрэслілі, што любая будучая дамоўленасць запатрабуе цвёрдай прыхільнасці, якая выклікае давер, на самым высокім узроўні рэалізацыі комплекснага пакета глыбокіх структурных рэформ і паслядоўнай макраэканамічнай палітыкі. Яны спадзяюцца на прадаўжэнне цеснага ўзаемадзеяння з уладамі па гэтых пытаннях", - сказана ў паведамленні.

Згодна з Артыкулам IV, як правіла, раз у год МВФ праводзіць двухбаковыя абмеркаванні з дзяржавамі-членамі. Група супрацоўнікаў МВФ прыязджае ў краіну, збірае эканамічную і фінансавую інфармацыю і абмяркоўвае з афіцыйнымі органамі краіны змяненні ў эканоміцы і эканамічную палітыку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс