Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліп 2021

МТЗ зацікаўлены вярнуцца са сваёй прадукцыяй на рынкі Амерыканскага кантынента

МТЗ зацікаўлены вярнуцца са сваёй прадукцыяй на рынкі Амерыканскага кантынента
Фота з архiва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод зацікаўлены вярнуцца са сваёй прадукцыяй на рынкі Амерыканскага кантынента. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк перад сустрэчай бізнесу з кіраўнікамі загранустаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нас цікавяць рынкі Амерыканскага кантынента перш за ўсё. Зразумела, што рынкі для нас новыя. Мы калісьці там былі, але потым пакінулі іх, сёння хочам вярнуцца. Гэта складаныя рынкі - для іх трэба ствараць новыя прадукты і праводзіць сертыфікацыю. Гэта доўгая работа, для гэтага трэба, каб быў партнёр, які бачыў бы ў нашым супрацоўніцтве свой інтарэс", - адзначыў кіраўнік прадпрыемства.

Гаворачы аб сённяшняй сустрэчы з пасламі, Віталь Воўк выказаў меркаванне, што вытворцам і загранустановам трэба дзейнічаць як адна каманда. "Мы хочам сустрэцца са многімі пасламі, абмеркаваць перспектывы развіцця супрацоўніцтва, сітуацыю ў краінах, перспектывы з пункту гледжання падтрымкі сельгасвытворцаў, абмяняцца меркаваннямі аб далейшым развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Размова ідзе як аб пастаўках тэхнікі, так і аб пастаўках камплектуючых, сыравіны і матэрыялаў", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў генеральнага дырэктара, у прадпрыемства цяпер ёсць розныя прапановы ад бізнесу ў многіх краінах. "Мы хочам пры дапамозе пасольстваў вызначыцца, наколькі сур'ёзныя гэтыя партнёры, праверыць, наколькі яны ўяўляюць інтарэс для развіцця краіны і дыстрыбуцыі прадукцыі. А па новых рынках мы хацелі б, каб дыпламаты падказалі, якія ёсць сур'ёзныя ігракі на гэтых рынках, каб з імі ўвайсці ў кантакт і дамовіцца аб прадстаўленні інтарэсаў МТЗ", - адзначыў Віталь Воўк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі