Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Врс 2020

МТЗ створыць адзіны пункт уваходу на рынак Расіі

МТЗ створыць адзіны пункт уваходу на рынак Расіі
Фота ААТ "МТЗ"

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод плануе арганізаваць адзіны пункт уваходу на расійскі рынак. Ім стане ТАА "Гандлёва-вытворчая кампанія МТЗ-Татарстан", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Перспектывы развіцця ГВК абмяркоўваліся на сустрэчы генеральнага дырэктара ААТ "МТЗ" Віталя Воўка з паслом Беларусі ў Расіі, намеснікам прэм'ер-міністра па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы і адносін з Расіяй Уладзімірам Сямашкам. Удзел у перагаворах таксама прынялі міністр прамысловасці Пётр Пархомчык і генеральны дырэктар ТАА "Гандлёва-вытворчая кампанія МТЗ-Татарстан" Канстанцін Анісімаў.

Кіраўнік дыпмісіі падкрэсліў, што расійскі рынак застаецца асабліва важным для Беларусі. Па выніках 2019 года туды была пастаўлена амаль палавіна вырабленых у краіне тавараў. "МТЗ-Татарстан - ідэальная база для таго, каб паспрабаваць зрабіць так, як заходнія фірмы: арганізаваць комплексныя продажы. Яны ж прадаюць не толькі трактар, але і агрэгаты да яго. Пакуль наша пляцоўка загружана недзе на чвэрць. А хацелася б зрабіць яе ўзорна-паказальнай", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Паводле слоў Віталя Воўка, зрабіць ГВК МТЗ-Татарстан адзіным пунктам уваходу ў Расію плануецца на працягу 2021 года. "Усе астатнія гандлёвыя дамы будуць ператвораны шляхам выхаду ААТ "МТЗ" з капіталу. Такая практыка ёсць на іншых прамысловых прадпрыемствах Беларусі. Бізнес-напрамак вытворчасці трактарнай тэхнікі будзе кантралявацца з галаўнога завода, як гэта робіцца ўсюды ў свеце", - адзначыў ён.

Як расказаў гендырэктар, на плошчах МТЗ-Татарстан плануецца вырабляць трактары абноўленага наменклатурнага рада ў цягавым дыяпазоне ад 40 да 200 к.с., а таксама 300 і 350 к.с. Рэалізоўваць прадукцыю маюць намер як на тэрыторыі Расіі, так і ў краінах блізкага і далёкага замежжа з улікам удзелу ў расійскіх праграмах падтрымкі экспарту.

Таксама на базе ГВК МТЗ-Татарстан будзе створаны цэнтральны склад запасных частак і яго філіялы ў Маскве і Новасібірску. "Гэта неабходна, каб арганізаваць дастаўку як запчастак, так і трактароў па ўсёй тэрыторыі Расіі, каб не было дыспрапорцыі ў цэнах. Кошт будзе адзіным для любога пункта РФ", - растлумачыў Віталь Воўк.

Акрамя таго, будуць арганізаваны дадатковыя вытворчасці па камплектаванні трактарнай тэхнікі дапаможнымі прыладамі: прычэпамі, плугамі, сеялкамі і іншай тэхнікай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі