Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Кст 2020

МТЗ прадставіў навінкі тэхнікі на "Аграсалоне" ў Маскве

МТЗ прадставіў навінкі тэхнікі на

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод прадставіў навінкі тэхнікі на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы сельскагаспадарчай тэхнікі "Аграсалон-2020", якая праходзіць 6-9 кастрычніка ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТЗ.

"У экспазіцыі МТЗ - шэсць мадэлей магутнасцю ад 9 к.с. да 450 к.с., арыентаваных на продаж на расійскім рынку. Кожная з іх мадэрнізавана ў той ці іншай ступені. Мы чуем і ўлічваем меркаванні спажыўцоў і ўдасканальваем свае мадэлі ў адпаведнасці з іх пажаданнямі", - расказаў генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк. Так, з навінак для самага магутнага ў лінейцы МТЗ трактара BELARUS-4522 - аснашчэнне шыракапрофільнымі шынамі, здольнымі вытрымаць павышаную нагрузку. Цяпер гэта мадэль праходзіць сертыфікацыйныя выпрабаванні.

Навацыя мадэлі BELARUS-1025.4 - рухавік "Камінз" расійскай вытворчасці. "Першапачаткова ў гэтай мадэлі сілавая ўстаноўка Мінскага маторнага завода. Але мы пайшлі далей і ўстанавілі рухавік новага тэхнічнага ўзроўню, больш цягавіты. Такім чынам мы не толькі мадэрнізавалі гэту мадэль, але і павялічылі ўзровень лакалізацыі, што важна для продажаў на расійскім рынку. Акрамя таго, мы паказалі, што можам устанаўліваць тую сілавую ўстаноўку, якой спажывец аддасць перавагу", - адзначыў галоўны канструктар ААТ "МТЗ" Андрэй Стасілевіч.

Рухавік "Камінз" устаноўлены і на трактары BELARUS-2022.4. Паводле слоў начальніка ўпраўлення канструктарска-эксперыментальных работ нумар 1 ААТ "МТЗ" Юрыя Казлоўскага, у гэтай мадэлі - пярэдні мост, узмоцнены вялікімі коламі, кабіна з палепшанай агляднасцю, сістэма клімат-кантролю, сядзенне з пнеўмападвескай, дыстанцыйнае кіраванне люстэркамі, сістэма мультымедыя. Маторны адсек аснашчаны сістэмай ахаладжэння для любых кліматычных умоў.

Найбольш трансфармаваны BELARUS-82.3. "Легендарная мадэль мадэрнізавана па ўсіх напрамках. На машыну ўстаноўлены рухавік экалагічнай ступені Stage II, глушыцель па стойцы кабіны. Але галоўная навацыя ў трансмісіі: у ёй з'явілася гідрасістэма, якая кіруе прывадам вала адбору магутнасці пярэдняга вядучага моста. Гэта павысіла надзейнасць трактара і павялічыла рэсурс вузла і мадэлі ў цэлым", - адзначыў начальнік канструктарскага бюро агульнай кампаноўкі трактароў магутнасцю 60-120 к.с. ААТ "МТЗ" Анатоль Шаўцоў. Паводле яго слоў, у абноўленай мадэлі старыя рычажныя органы кіравання заменены на кнопачныя. "Гэта зноў-такі вялікі плюс для аператара: менш рычагоў - зручней працаваць. Кабіна аснашчана зварной пярэдняй сценкай і ўклееным шклом, што павысіла яе трываласць і герметычнасць. Мы пачулі трактарыстаў і пастараліся зрабіць усё магчымае для паляпшэння ўмоў іх работы", - падкрэсліў Анатоль Шаўцоў. У прыватнасці, кабіна аснашчана камфартабельным сядзеннем, па заказе яго можна дааснасціць пнеўмападвескай. У базавай камплектацыі ёсць кандыцыянер, на трактар можа быць устаноўлена сістэма клімат-кантролю.

Цяпер вядуцца работы па асваенні вытворчасці, завяршаецца падрыхтоўчая стадыя. "У бліжэйшы час будзе сабрана серыя. Пасля ўдакладнення нюансаў тэхналогіі зборкі машына будзе запушчана ў серыю. Плануецца, што гэта адбудзецца ў першым квартале 2021 года", - сказаў Анатоль Шаўцоў.

BELARUS-1222.3 прыйшоў на змену папулярнай 1221-й мадэлі магутнасцю 130 к.с. Навінка захавала ўсе лепшыя якасці папярэдніка, але пры гэтым атрымала некалькі новых канструктыўных рашэнняў, вузлоў і агрэгатаў. Галоўная навацыя - новая камфартабельная кабіна з панарамным шклом. У верасні пачалася серыйная вытворчасць гэтага трактара.

Малагабарытны трактар BELARUS-132МТ - мадэрнізацыя папулярнай 152-й мадэлі са змененым кіраваннем і дызельным рухавіком Kohler. Да гэтага былі толькі бензінавыя сілавыя ўстаноўкі. Рухавік Kohler сертыфікаваны ў Еўрасаюзе па экалагічных нормах Stage V. Больш дарагі дызельны рухавік таннейшы пры далейшай эксплуатацыі.

"Аграсалон" - цэнтральная ў Расіі галіновая пляцоўка для дэманстрацыі інавацыйных тэхнічных і тэхналагічных рашэнняў у аграпрамысловым комплексе. Праводзіцца буйнейшымі прафесійнымі аб'яднаннямі сельгасмашынабудаўнікоў Расіі і Германіі - асацыяцыямі "Расспецмаш" і VDMA Landtechnik. Праходзіць адзін раз у два гады (па цотных гадах).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі