У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Крс 2018

МТЗ плануе арганізаваць зборачную вытворчасць трактароў "Беларус" у Нігерыі

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод плануе арганізаваць зборачную вытворчасць трактароў BELARUS у Нігерыі. Адпаведны мемарандум аб узаемаразуменні паміж ААТ "МТЗ" і нігерыйскай кампаніяй Capital Equipment Limited быў падпісаны сёння ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў БелГПП.

У цырымоніі падпісання прынялі ўдзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Стыў Дэвіс Угба.

"Рынак Нігерыі вялікі, і ён мае патрэбу ў сельскагаспадарчай тэхніцы, у прыватнасці ў трактарах, - адзначыў генеральны дырэктар Capital Equipment Limited Башыр Юсуф. - На сённяшні дзень 95 працэнтаў гаспадарак, занятых у аграпрамысловым комплексе Нігерыі, не механізаваныя. Таму стварэнне сумеснай вытворчасці - магчымасць для нашых калег выйсці на гэты вялікі рынак, а ў далейшым і на рынкі іншых краін Афрыканскага кантынента".

Паводле слоў Башыра Юсуфа, падпісанне мемарандума - гэта не сімвалічнае дзеянне. Вытворчасць, якую плануецца стварыць, будзе разлічана на камерцыйны рэзультат. "Лічу, што мы зможам паспяхова канкурыраваць з іншымі брэндамі, якія прысутнічаюць на нашым рынку. Перавага будучай вытворчасці ў тым, што тэхніка будзе збірацца на тэрыторыі Нігерыі з выкарыстаннем беларускіх перадавых тэхналогій", - растлумачыў ён.

"Рынак Нігерыі для нас вельмі перспектыўны. Сумесныя намаганні беларускіх і нігерыйскіх партнёраў дадуць магчымасць МТЗ замацавацца на рынку гэтай краіны, а таксама забяспечыць фермерскія гаспадаркі дастойнай тэхнікай", - падкрэсліў намеснік начальніка ўпраўлення прасоўвання і рэалізацыі прадукцыі ў краіны далёкага замежжа ААТ "МТЗ" Павел Бурмістронак.

Паводле слоў старшыні БелГПП Уладзіміра Улаховіча, мемарандум - гэта першы, але вельмі сур'ёзны крок на шляху паспяховага супрацоўніцтва. "Нягледзячы на існуючыя перашкоды, у нашых краін ёсць мноства магчымасцей для пашырэння ўзаемадзеяння. Немалаважна, што супрацоўніцтва і сумесныя праекты знаходзяць падтрымку з боку кіраўніка нашай дзяржавы і ўрада Нігерыі, дыпламатычных місій дзвюх краін", - канстатаваў ён.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Нігерыі заклікаў бізнесменаў да больш актыўнага ўзаемадзеяння, выказаў надзею на хутчэйшае пашырэнне двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, актывізацыю дзелавых сувязей. "У бізнесе важна не губляць час, выкарыстоўваць існуючыя магчымасці, не спыніцца ў самым пачатку шляху. У сваю чаргу пасольства і я асабіста зробім усё, што ў нашых сілах, для поспеху плануемага сумеснага прадпрыемства", - запэўніў Стыў Дэвіс Угба.

Першым этапам стварэння зборачнай вытворчасці стане пастаўка ў Нігерыю гатовых трактароў BELARUS па камерцыйным кантракце. У далейшым бакі правядуць неабходныя даследаванні, вывучаць магчымасці розных пляцовак у Нігерыі для арганізацыі зборачнай лініі сельскагаспадарчай тэхнікі і распрацуюць бізнес-план будучай вытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску