Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Чэр 2021

МТЗ, "Гомсельмаш" і Пецярбургскі трактарны завод падпішуць мемарандум аб супрацоўніцтве

МТЗ,

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод, "Гомсельмаш" і Пецярбургскі трактарны завод падпішуць мемарандум аб супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТЗ.

Праект мемарандума прадугледжвае сумесную распрацоўку інавацыйных праектаў, абмен інфармацыяй і іншыя мерапрыемствы, звязаныя з паглыбленнем кааперацыі. Падпісанне дакумента адбудзецца 3 чэрвеня на палях міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўкі "Белагра-2021".

"Гэта пілотны праект у галіне прамысловай кааперацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Чакаем, што ў будучым да нашага партнёрства далучацца іншыя буйныя ігракі, якія працуюць на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза", - расказаў аб праекце генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк.

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва дасць магчымасць сфарміраваць асартымент разнастайных відаў сельскагаспадарчай тэхнікі, пачынаючы з мотаблокаў і міні-трактароў і заканчваючы энерганасычанымі трактарамі і камбайнамі. "Дзякуючы сумесным дзеянням мы зможам павысіць канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі не толькі на ўнутраным, але і на знешнім рынках за кошт больш высокай якасці і зніжэння сабекошту", - адзначыў генеральны дырэктар МТЗ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі