Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Врс 2018

МТЗ адкрые зборачную вытворчасць гусенічнай і садовай тэхнікі ва Узбекістане

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Мінскі трактарны завод" адкрые зборачную вытворчасць гусенічнай і садовай тэхнікі ва Узбекістане. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар прадпрыемства Фёдар Дамаценка на беларуска-ўзбекскім бізнес-форуме ў Ташкенце, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт МТЗ.

"Мы разглядаем новыя тэмы для Узбекістана - стварэнне зборачнай вытворчасці гусенічнай тэхнікі і садовай тэхнікі. Думаю, што мы падпішам пэўныя пагадненні і да канца года выйдзем на рэальныя вынікі. Гэта тэма цікавая для Узбекістана", - сказаў Фёдар Дамаценка.

На новым прадпрыемстве, якое дамовіліся размясціць у Каракалпакіі, будуць выпускаць каля 200 сельгасмашын за год.

МТЗ ужо мае вопыт такога супрацоўніцтва з Узбекістанам: зборачная вытворчасць беларускіх трактароў паспяхова функцыянуе ў Ташкенце. Некаторыя мадэлі прадстаўлены на выстаўцы беларускіх вытворцаў Made in Belarus, якая праходзіць у Ташкенце 14-19 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі