Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліп 2022

МТЗ і Самарская вобласць будуць развіваць супрацоўніцтва

МТЗ і Самарская вобласць будуць развіваць супрацоўніцтва
Фота з архiва

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод і Самарская вобласць маюць намер развіваць супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў МТЗ.

Адпаведнае пагадненне падпісалі генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Самарскай вобласці Мікалай Абашын. Супрацоўніцтва будзе накіравана на забеспячэнне арганізацый АПК Самарскай вобласці сельгастэхнікай, запаснымі часткамі і паслугамі тэхнічнага сэрвісу, на арганізацыю капітальна-аднаўленчага рамонту тэхнікі (з устаноўкай арыгінальных запасных частак, а таксама тэхналогіяй аднаўлення арыгінальных дэталей і вузлоў) і здачу трактарнай тэхнікі толькі праз упаўнаважаную арганізацыю, якая будзе ажыццяўляць рамонт. Акрамя гэтага, бакі будуць супрацоўнічаць у падрыхтоўцы спецыялістаў і правядзенні навуковых даследаванняў.

Мінскі трактарны завод заснаваны 29 мая 1946 года. Са жніўня 2014 года ператвораны ў "МТЗ-Холдынг". Гэта адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. На прадпрыемстве працуе больш за 16 тыс. чалавек. Заказчыкам прапануюцца больш за 100 мадэлей трактароў у больш як 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з машынамі розных вытворцаў. ААТ "МТЗ" распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі