Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Врс 2022

Міцкевіч: у Беларусі і Кітая ёсць усе перадумовы для павелічэння ўзаемнага тавараабароту

Міцкевіч: у Беларусі і Кітая ёсць усе перадумовы для павелічэння ўзаемнага тавараабароту
Фота з архiва

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Кітая ёсць усе перадумовы для павелічэння ўзаемнага тавараабароту, заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Кітайскай Народнай Рэспублікі Валерый Міцкевіч у час анлайн-сустрэчы з выпадку 73-годдзя ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе Беларусь і Кітай адзначаюць 30-годдзе з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. За даволі непрацяглы перыяд часу беларуска-кітайскае супрацоўніцтва дасягнула якасна новага ўзроўню развіцця. Па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна ў Самаркандзе два тыдні таму была прынята сумесная дэкларацыя аб устанаўленні адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Такі стан узаемадзеяння сведчыць аб наяўнасці сур'ёзнага патэнцыялу для развіцця і паглыблення нашых міжпарламенцкіх сувязей. Неабходна прытрымлівацца намечанага кіраўнікамі дзяржаў курсу і павысіць статус рабочай групы да ўзроўню Міжпарламенцкай камісіі. Гэта дасць магчымасць паглыбіць парламенцкі дыялог, у тым ліку ў сферах эканомікі, гандлю, інвестыцый, - расказаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў. - Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы будзем і далей усяляк нарошчваць беларуска-кітайскае супрацоўніцтва на розных напрамках. Гэта ў поўнай меры адпавядае інтарэсам нашых народаў, ідзе ў рэчышчы ўмацавання бяспекі і стабільнасці на глабальным узроўні".

Пры гэтым прыярытэтнымі задачамі на бліжэйшую будучыню з'яўляюцца гандлёвае, фінансавае, міжбанкаўскае супрацоўніцтва, тэхналагічная і інвестыцыйная кааперацыі.

"Сёння Кітай захоўвае пазіцыі другога гандлёвага партнёра Беларусі. Па выніках 2021 года знешнегандлёвы абарот Беларусі і Кітая склаў рэкордныя $5,9 млрд. Дасягнутыя дамоўленасці эфектыўна рэалізуюцца, усебаковае партнёрства вызначаецца трываласцю і ўстойлівасцю. Перакананы, мы зможам пераадолець дасягнутую раней адзнаку ўзаемнага гандлёвага абароту таварамі і паслугамі. Для гэтага ствараюцца ўсе ўмовы, у прыватнасці, нядаўна падпісаны паміж дзвюма краінамі мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне электроннага гандлю", - сказаў Валерый Міцкевіч.

Паводле яго слоў, у нас ёсць усе перадумовы для нарошчвання паставак на кітайскі рынак мясной і малочнай прадукцыі, іншых прадуктаў харчавання, якія прыйшліся да смаку ў Кітаі. "Актыўная прысутнасць беларускіх кампаній на кітайскім рынку, у тым ліку рынку прадуктаў харчавання, з'яўляецца для нас адным з ключавых фактараў дыверсіфікацыі знешнеэканамічнай дзейнасці ў цяперашніх няпростых умовах", - адзначыў віцэ-спікер. - Прагрэс і дасягненні за апошнія гады відавочныя для ўсіх. Нашы краіны рэалізуюць многія буйныя і нават унікальныя праекты ад Вялікага каменя, у якасці рэзідэнтаў якога зарэгістраваны 94 кампаніі з 15 краін, і вытворчасці аўтамабіляў "Джылі" да стварэння Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Безумоўна адно, мы і далей будзем рэалізоўваць прыярытэтныя задачы па выбудоўванні ўстойлівых эканамічных сувязей з КНР".

Беларусі і Кітаю неабходна нарошчваць і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, упэўнены Валерый Міцкевіч. "Думаю, тут ёсць над чым папрацаваць, у тым ліку беларускім парламентарыям, якія добра ведаюць свае рэгіёны і прывабныя праекты для інвесціравання, - падкрэсліў ён. - Мы будзем рады прысутнасці магчыма большай колькасці кітайскіх інвестараў у Беларусі, у тым ліку ў рамках праграмы стварэння Эканамічнага пояса Шаўковага шляху ў нашай краіне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі