Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Лют 2024

Мірзіёеў: Беларусь і Узбекістан створаць сумесную знешнегандлёвую кампанію

Мірзіёеў: Беларусь і Узбекістан створаць сумесную знешнегандлёвую кампанію
Шаўкат Мірзіёеў

8 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан створаць сумесную знешнегандлёвую кампанію. Аб гэтым на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся падтрымліваць актыўныя кантакты на ўзроўні парламентаў, урадаў, міністраў і рэгіёнаў. Пацвердзілі важнасць прадаўжэння ўзаемнай падтрымкі ў рамках міжнародных структур. Мы абмеркавалі меры па павелічэнні  тавараабароту звыш $1 млрд у бліжэйшыя гады. Перш за ўсё за кошт пашырэння наменклатуры і магчымасцей імпартазамяшчэння. Яны не выкарыстоўваюцца нават на палову", - сказаў Шаўкат Мірзіёеў.

Ён адзначыў, што якасную беларускую прадукцыю добра ведаюць ва Узбекістане. У сваю чаргу і Узбекістан можа шмат прапанаваць сваім партнёрам у Беларусі. Паводле яго слоў, бакі дамовіліся стварыць сумесную знешнегандлёвую кампанію.

"У мэтах арганізацыі сістэмных узаемных паставак мы даручылі стварыць сумесную знешнегандлёвую кампанію - і ў Мінску, і ў Ташкенце; укараніць механізмы падтрымкі экспарту і электронную сістэму сертыфікацыі тавараў", - заявіў Шаўкат Мірзіёеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі