Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Снж 2025

Можна будзе прайсціся ўздоўж акіяна. Лукашэнка расказаў аб праекце беларускага "горада ў горадзе" ў Амане

Можна будзе прайсціся ўздоўж акіяна. Лукашэнка расказаў аб праекце беларускага
Фота з архiва

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка 19 снежня на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу расказаў падрабязнасці аб рэалізацыі ў Амане інвестыцыйнага праекта ў сферы турызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што развіццю сферы турызму многія краіны ўдзяляюць прыярытэтную ўвагу: будуюць гасцініцы, іншыя аб'екты інфраструктуры. "Нескладаная вытворчасць, а грошы вялікія. Гэтым шляхам ідзе сёння Аман", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што, згодна з рашэннем Султана Амана, з якім у Аляксандра Лукашэнкі склаліся добрыя асабістыя і дзелавыя адносіны, у гэтай краіне для Беларусі выдзелена плошча большая за 200 га для рэалізацыі праекта па будаўніцтве турыстычных аб'ектаў, што даволі шмат для такой краіны, як Аман, улічваючы асаблівасці яе рэльефу.

"Унікальная прырода, адкрыты акіян! Тут адкрыты Індыйскі акіян. І я яму гавару: вось сябры мы з табой, ну выдзеліў бы кавалак зямлі, каб мы пабудавалі там свой беларускі турыстычны аб'ект, - расказаў Прэзідэнт аб падзеях, якія папярэднічалі гэтаму рашэнню. - А гэта ж 40 мінут ад Эміратаў. Прамы рэйс цяпер (ёсць у Беларусі ў ААЭ. - Заўвага БЕЛТА). Мы б і дабавілі, калі б людзі туды імкнуліся (а людзі паедуць, калі б сваё было). І вы ведаеце, больш за 200 гектараў выдзеліў ён нам гэты ўчастак: згодны, будуйце. А гэта не ў Беларусі зямлю выдзеліць".

Паводле слоў Прэзідэнта, цяпер вядзецца праектаванне і ў бліжэйшыя гады плануецца пачаць будаўніцтва. Пры гэтым прыцягваецца фінансаванне прыватных інвестараў. "Я гавару, давайце, прыватнікі, укладзіце грошы, а я вам гарантую: і рэйсы будуць дадатковыя", - сказаў беларускі лідар.

"Мы гатовы пачаць будаўніцтва, не прыцягваючы бюджэтныя сродкі. Але я нават зацікаўлены, каб там недзе і дзяржава ўклалася, каб маглі частку даходу атрымліваць. Але калі прыватнікі будуць атрымліваць частку даходу, я назіраю за тым, каб гэта былі нармальныя людзі і каб дзяржава мела ад гэтага. Але галоўнае - каб нашы людзі туды як да сябе дадому, каб гэта быў такі наш анклаў у гэтым месцы, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Ідзе праектаванне і ў бліжэйшыя гады мы пачнём будаваць гэты горад у горадзе".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што непадалёку вядзецца будаўніцтва турыстычных аб'ектаў кампаніямі, якія маюць дачыненне да Дональда Трампа.

"Унікальная мясціна, усе туды рвуцца. Я хачу, каб нашы людзі... Каб першыя нашы турысты паляцелі туды і мелі магчымасць прайсціся (уздоўж. - Заўвага БЕЛТА) па Індыйскім акіяне. Мальдывы там зусім побач, калі нехта захоча - махне туды. Трэба на гэта выходзіць. Трэба, каб сваё было недзе для нашых людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. І прысутныя ў зале ўдзельнікі УНС падтрымалі яго словы апладысментамі.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што ў Беларусі развіццё турыстычнай галіны ўключана ў лік прыярытэтных напрамкаў дзяржпраграмы на пяцігодку да 2030 года. І ўрад узяў на сябе абавязацельства павялічыць даходы ад гэтай сферы ў два разы - з амаль 2,3 працэнта ВУП да прыкладна 4,5 працэнта ВУП. "Гэта рэзультат! 4,5 працэнта ВУП - гэта мільярды долараў", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адрэагаваў на заўвагі, выказаныя ў час сходу кіраўніком ФПБ наконт рэгулявання турыстычнай галіны. Яны датычыліся, у прыватнасці, аграэкатурызму і дзейнасці экскурсаводаў. Па першай тэме Прэзідэнт даручыў разабрацца: ці патэнцыял гэтага напрамку ўжо вычарпаны і ён не можа больш прырастаць, ці недзе штосьці ўпушчана ў плане стварэння ўмоў і рэгулявання з боку дзяржавы. А наконт экскурсаводаў і працэдуры атэстацыі іх дзейнасці Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Нават смешна гэта слухаць. Калі там, як ён сказаў, бюракратыя нейкая перашкаджае, трэба вырашыць гэта пытанне раз і назаўсёды".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі