Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліп 2015

Молчан: У Паўднёвай Афрыцы ствараецца добрая інфраструктура для абслугоўвання тэхнікі з Беларусі

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Паўднёвай Афрыцы ствараецца добрая інфраструктура для абслугоўвання складанатэхнічнай прадукцыі з Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ПАР і Зімбабвэ па сумяшчальніцтве Андрэй Молчан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дыпламата, многае ўжо зроблена для фарміравання дылерскай, маркетынгавай, сэрвіснай інфраструктуры ў такіх краінах, як ПАР, Зімбабвэ, Мазамбік. "Без забеспячэння абслугоўвання складанатэхнічнай прадукцыі, якая паступае на гэтыя рынкі, замацавацца на іх складана. Высокая канкурэнцыя з боку заходніх і азіяцкіх вытворцаў", - адзначыў пасол.

Зробленыя захады далі магчымасць сур'ёзна нарасціць экспарт беларускай складанатэхнічнай прадукцыі. Размова ідзе, напрыклад, аб тэхніцы ААТ "БелАЗ".

У цэлым наменклатура беларускага экспарту ў краіны рэгіёна пашыраецца, у яе ўваходзяць ільняныя тканіны, лазернае і аптычнае абсталяванне, прадукцыя легпрама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі