Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Стд 2021

Мінсувязі лічыць магчымым пакрыць усю Беларусь 5G на працягу пяці гадоў

Мінсувязі лічыць магчымым пакрыць усю Беларусь 5G на працягу пяці гадоў

14 студзеня, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган лічыць магчымым, што пакрыць усю Беларусь сеткай 5G можна будзе на працягу пяці гадоў. Аб гэтым ён расказаў сёння журналістам на прэзентацыі тэхналогіі 5G у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пакуль няма канчатковага рашэння, калі менавіта пачнуць укараняць 5G. Міністр нагадаў, што пры Саўміне створана рабочая група па 5G, каб улічыць усе асаблівасці ўкаранення новай тэхналогіі. "У лютым мы будзем рыхтаваць падагульняючую справаздачу, каб далажыць кіраўніку дзяржавы і падыходзіць да этапу прыняцця рашэння. Яшчэ наперадзе працэдура выдзялення частот - магчыма, будуць конкурсы або іншыя варыянты, мы іх прапрацавалі", - растлумачыў Канстанцін Шульган.

На яго думку, у Беларусі склаліся "ўнікальныя ўмовы" для ўкаранення 5G, і нават тыя, хто пачаў займацца гэтай тэмай раней, маштабіраваць на ўсю краіну гэту тэхналогію пакуль не могуць. "Нашы ўмовы гэта дазваляюць. Адзін з варыянтаў - на працягу пяці гадоў пакрыццё ўсёй краіны. Такія планы ёсць, і мы будзем над гэтым працаваць", - сказаў міністр.

Канстанцін Шульган адзначыў, што ўкараненне тэхналогіі абыдзецца ў немалую суму, таму ўдзельнічаць могуць і інвестары. "Гэта сотні мільёнаў. Вы цудоўна разумееце, што з бюджэту такія грошы выдзеліць камусьці - нават паважанаму "Белтэлекаму" - напэўна, неэфектыўна і няправільна, г.зн. канкурэнцыя павінна быць. У нас дастаткова моцныя аператары сувязі, і ў гэтых сіл ёсць фінансавыя магчымасці, якія дазволяць, я спадзяюся, рэалізаваць праект, - адзначыў ён. - Мы адкрыты - вы бачыце ўдзел Huawei, няхай прыходзяць і іншыя".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі