Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Врс 2021

Міністр прамысловасці Беларусі сустрэўся з прэзідэнтам Сербіі

Міністр прамысловасці Беларусі сустрэўся з прэзідэнтам Сербіі
Фота з архiва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр прамысловасці Пётр Пархомчык, які на чале беларускай дэлегацыі знаходзіцца з візітам у Бялградзе, 17 верасня сустрэўся з прэзідэнтам Рэспублікі Сербія Аляксандрам Вучычам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Сербіі.

"У ходзе сустрэчы пацверджаны высокі ўзровень адносін паміж дзвюма краінамі і адзначаны патэнцыял для развіцця і паглыблення эканамічных сувязей", - гаворыцца ў паведамленні.

Беларуская дэлегацыя, у складзе якой кіраўнікі вядучых прамысловых прадпрыемстваў, таксама правяла сустрэчы ва ўрадзе Сербіі, Міністэрстве эканомікі, Міністэрстве ўнутраных спраў, мэрыі Бялграда.

Сустаршыня міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Ненад Паповіч звярнуў увагу на канкрэтныя сферы для задзейнічання існуючага патэнцыялу.

Дзяржаўны сакратар Міністэрства эканомікі Рэспублікі Сербія Драган Стэванавіч адзначыў гатоўнасць сербскага боку да рэалізацыі праектаў па стварэнні сумесных вытворчасцей у Сербіі.

Міністр унутраных спраў Рэспублікі Сербія Аляксандр Вулін канстатаваў неабходнасць азнаямлення сербскіх спецыялістаў з тэхнікай для тушэння пажараў, якая вырабляецца ў Беларусі, і выказаў зацікаўленасць у прапрацоўцы магчымасцей для сумеснай вытворчасці пажарных машын у Сербіі.

Візіт міністра прамысловасці прадоўжыцца 18 верасня ў горадзе Нові Сад, дзе ў рамках 88-й Міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўкі будзе арганізавана прэзентацыя прамысловага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве чакаецца ўдзел афіцыйных асоб Сербіі, аўтаномнага края Ваяводзіна, Гаспадарчай палаты Сербіі, прадстаўнікоў сербскага бізнесу.

Запланавана падпісанне мемарандума аб намерах па стварэнні зборачнай вытворчасці электробусаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі