У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Сак 2020

Міністэрства аховы здароўя прапрацоўвае пытанне дастаўкі лякарстваў з аптэк дадому

Міністэрства аховы здароўя прапрацоўвае пытанне дастаўкі лякарстваў з аптэк дадому
Фота з архiва

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя прапрацоўвае пытанне дастаўкі лякарстваў з аптэк дадому. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік ведамства Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі ёсць электронны рэцэпт, не трэба папяровага носьбіта. Гэта значыць, пенсіянер можа патэлефанаваць у паліклініку, і доктар выпіша электронны рэцэпт. Безрэцэптурныя прэпараты можна будзе заказаць па тэлефоне або па інтэрнэце з дастаўкай дадому. Мы прапрацоўваем гэту сістэму", - расказаў Уладзімір Каранік.

Пакуль размова ідзе пра аптэкі, якія маюць стацыянарную сетку, у прыватнасці, дыстрыб'ютара "Фармацыя". Магчыма, да гэтай сістэмы змогуць далучыцца і іншыя вялікія сеткі.

Раней з'явілася інфармацыя, што аптэчныя сеткі ADEL і "Добрыя лекi" запусцілі магчымасць анлайн-заказу лякарстваў з дастаўкай у бліжэйшую да пакупніка аптэку. Анлайн-браніраванне пачало працаваць амаль ва ўсіх гарадах краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі