Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Чэр 2023

Міністэрства аховы здароўя і кітайская фармкампанія "Джыфей" маюць намер падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве

Міністэрства аховы здароўя і кітайская фармкампанія
Фота Міністэрства аховы здароўя

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дасягнута дамоўленасць аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам аховы здароўя і кітайскай фармацэўтычнай кампаніяй "Джыфей", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя нашай краіны на чале з намеснікам міністра Барысам Андрасюком наведала фармацэўтычную кампанію "Джыфей" у Кітаі. У час візіту работнікі сістэмы аховы здароўя нашай краіны пазнаёміліся з вытворчасцю лекавых сродкаў у Кітаі і правялі перагаворы з кіраўніцтвам кампаніі.

"Мы дамовіліся аб прапрацоўцы кампаніяй "Джыфей" пытання стварэння ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" біятэхналагічнага кластара па вытворчасці лекавых прэпаратаў, вакцын, інсуліну, CAR-T тэхналогій", - пракаменціраваў начальнік аддзела знешніх сувязей Міністэрства аховы здароўя Анатоль Грушкоўскі.

Праводзіцца работа па вызначэнні перспектыў лакалізацыі наменклатуры лекавых прэпаратаў кампаніі "Джыфей".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі