Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Apr 2016

"Мінскзнешгандальінвест" у 2016 годзе арганізуе ў Расіі амаль 40 кірмашоў беларускіх тавараў

11 красавіка, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. КУП "Мінскзнешгандальінвест" у бягучым годзе арганізуе ў рэгіёнах Расіі амаль 40 выставак-кірмашоў беларускіх тавараў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела арганізацыі выставак-кірмашоў прадпрыемства Руслан Мяхціеў.

Найбольшую колькасць кірмашоў запланавана правесці ў Санкт-Пецярбургу (12) і Маскве (8). Акрамя таго, ёсць дамоўленасці з Ніжнім Ноўгарадам, Калугай, Обнінскам і Кастрамой. Тры кірмашы арганізуюць у краінах Балтыі, у прыватнасці, у Літве і Эстоніі, удакладніў Руслан Мяхціеў.

Паводле яго слоў, за межамі краіны нараўне з мінскімі рэалізуюць сваю прадукцыю прадпрыемствы з усіх рэгіёнаў. "За мінулы год, напрыклад, у кірмашах "Мінскзнешгандальінвест" удзельнічалі больш як 100 беларускіх прадпрыемстваў. У сярэднім, на адным кірмашы прадстаўлены тавары каля 30 прадпрыемстваў", - сказаў кіраўнік аддзела.

Паводле яго ацэнкі, беларускія тавары запатрабаваны ў расійскіх пакупнікоў, якія цэняць іх за якасць, даступныя цэны і шырокі асартымент. "На кірмашах устойлівым попытам карыстаюцца нашы мяса-малочныя прадукты, кандытарскія вырабы, а таксама трыкатаж, абутак, адзенне", - адзначыў субяседнік. Пастаянныя ўдзельнікі выставак-кірмашоў - прадпрыемства "Галантэя", "Элема", "Алеся", "Сукно", "Мінскі малочны завод нумар 1", "Мінскхлебпрам", "Слодыч", "Камунарка" і інш. За мінулы год прадпрыемствы-ўдзельнікі рэалізавалі прадукцыі на $6 млн.

Руслан Мяхціеў дадаў, што афармленне гандлёвых павільёнаў на такіх мерапрыемствах арганізавана на высокім узроўні: у адным стылі і ў нацыянальных колерах.

Бліжэйшы кірмаш плануюць правесці ў Санкт-Пецярбургу 18-24 красавіка.

КУП "Мінскзнешгандальінвест" было створана ў 2004 годзе з мэтай арганізацыі выставак-кірмашоў за межамі рэспублікі, правядзення бізнес-сустрэч і аказання дапамогі ў экспарце прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі