Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Чэр 2015

Мінская вобласць і бразільскі штат Гаяс маюць намер развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

29 чэрвеня, Мінск /Антаніна Блізнюк - БЕЛТА/. Мінская вобласць і бразільскі штат Гаяс маюць намер развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова 29 чэрвеня на сустрэчы з дэлегацыяй штата Гаяс у Мінскім аблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тавараабарот Мінскай вобласці і Бразіліі пакуль нязначны, аднак мы толькі ў пачатку шляху. У нашых краін шмат агульнага, ёсць вялікія перспектывы ў развіцці не толькі гандлёва-эканамічных адносін, але і культурнага абмену, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі. Мы разглядаем Беларусь у якасці стабільнага стратэгічнага партнёра, які знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы. У сваю чаргу штат Гаяс гатовы выступіць надзейнай платформай для пашырэння беларускіх інтарэсаў у Бразіліі", - адзначыў віцэ-губернатар штата Жазэ Элітан дэ Фігейрэду Жуніяр.

Паводле яго слоў, асноўная мэта візіту - канкрэтызаваць і ўмацаваць дасягнутыя раней дамоўленасці. У час наведвання ААТ "МТЗ" прайшлі перагаворы наконт сумеснага праекта па стварэнні зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў у штаце Гаяс. Акрамя таго, бразільскі бок зацікаўлены ў павелічэнні паставак беларускіх калійных угнаенняў у Бразілію.

На працягу дня госці наведалі таксама ААТ "Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне", ААТ "Беларуськалій". 30 чэрвеня яны пабываюць у ЗАТ "Аўгуст-Бел", пасля чаго запланаваны перагаворы ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзвюх краін, дзе адбудзецца падпісанне дадатку да пагаднення аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве паміж шатам Гаяс і Мінскай вобласцю.

У складзе бразільскай дэлегацыі - віцэ-губернатар штата Жазэ Элітан дэ Фігейрэду Жуніяр, прадстаўнікі бізнесу, прамысловых прадпрыемстваў, лагістычнага цэнтра садзейнічання экспарту штата Гаяс.

Тавараабарот Мінскай вобласці і Бразіліі за студзень-красавік 2015 года склаў $214,4 млн, што на 31,8 працэнта менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым экспарт склаў $180,4 млн, імпарт - $34,1 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі