У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Сак 2018

Мінск прапануе грузінскім партнёрам магчымасці МІСЕ-турызму

23 сакавіка, Тбілісі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мінск гатовы прапанаваць партнёрам у Грузіі магчымасці МІСЕ-турызму. Аб гэтым журналістам расказала дырэктар інфармацыйна-турыстычнага цэнтра "Мінск" Алена Пліс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інфатурцэнтр на палях грузінска-беларускага форуму падпісаў пагадненне з кампаніяй LLC Resistorgeo. "Гэта пагадненне будзе садзейнічаць папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу ў Тбілісі. Нам ёсць у горадзе чым ганарыцца, што паказаць. Таму мы ўскладаем вельмі сур'ёзныя надзеі на нашых грузінскіх партнёраў, якія будуць прадстаўляць нашу сталіцу ў Грузіі", - адзначыла кіраўнік цэнтра.

Паводле яе слоў, сярод жыхароў Грузіі вельмі папулярны аздараўленчы і экатурызм. "Нам хацелася б і па медыцынскім зрабіць нейкія значныя зрухі, і па МІСЕ, таму што ў Мінску ёсць вельмі добрыя пляцоўкі для правядзення сур'ёзных мерапрыемстваў, разлічаных на вялікую колькасць наведвальнікаў. Мы ў гэтым напрамку плануем вельмі сур'ёзна працаваць", - заявіла Алена Пліс.

Індустрыя дзелавога турызму (MICE) зарадзілася на Захадзе і хутка стала адным з самых перспектыўных сектараў эканомікі. Цэнтрамі MICE-турызму сёння з'яўляюцца ЗША, Вялікабрытанія, Аўстралія, Германія, Францыя, Аўстрыя і Іспанія, а на Усходзе лідарам стаў Кітай. Развіваецца гэты напрамак і ў Грузіі. Абрэвіятура MICE ўказвае на чатыры асноўныя віды дзелавых мерапрыемстваў: Meetings - сустрэчы, стратэгічныя нарады, перагаворы, прэзентацыі; Incentive - заахвочвальныя паездкі, матывацыйныя праграмы, стымуляванне лаяльнасці партнёраў, супрацоўнікаў; Conferences/Congresses - канферэнцыі, форумы, кангрэсы; Exhibitions/Events - выстаўкі, падзейны турызм, карпаратыўныя падзеі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску