Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Лют 2021

Мінскі маторны завод рэалізуе праект з вядомым расійскім канцэрнам

Мінскі маторны завод рэалізуе праект з вядомым расійскім канцэрнам
Фота прэс-службы ММЗ

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі маторны завод рэалізуе новы перспектыўны праект з буйнейшай расійскай машынабудаўніча-індустрыяльнай групай "Канцэрн "Трактарныя заводы" (КТЗ) па ўстаноўцы беларускага рухавіка на трактар "Аграмаш-85ТК". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

Канцэрн "Трактарныя заводы" зрабіў заяўку Мінскаму маторнаму заводу аб прапрацоўцы магчымасці ўстаноўкі мінскага рухавіка на трактар "Аграмаш-85ТК", які плануецца выпускаць у вялікіх аб'ёмах. Раней трактар камплектаваўся дызелямі Уладзімірскага матора-трактарнага завода. Заказчык прад'явіў шэраг спецыфічных патрабаванняў да характарыстык рухавіка: пры магутнасці 84 конскія сілы (к.с.) частата вярчэння - 2100 аб/мін, запас круцільнага моманту 30 працэнтаў, у той час як тыповыя паказчыкі для матораў ММЗ - 2200, 2400, 1800 аб/мін і 15-20 працэнтаў. Гэта азначае, што патрабуецца распрацоўка новай мадыфікацыі рухавіка.

У якасці базавага выбраны рухавік Д-245S3АМ. Пачата правядзенне комплексных мерапрыемстваў па адаптацыі рухавіка да канкрэтных тэхнічных параметраў, што запатрабавала распрацоўкі новага выканання арыгінальных запчастак: паліўнай помпы, фарсунак і многіх іншых. Работы праведзены за вельмі кароткі перыяд і запатрабавалі наватарства і канструктарскага майстэрства спецыялістаў, але ў цэлым стварэнне новай мадыфікацыі матора набліжаецца да завяршальнай стадыі, складаюцца праграма і методыка яго выпрабаванняў у боксах. Заказчыку адпраўлена 3D-мадэль рухавіка для правядзення на яе аснове кампаноўкі маторнага адсека трактара, працэс суправаджаецца сумеснымі кансультацыямі спецыялістаў абедзвюх кампаній.

Фота прэс-службы ММЗ

У бягучым годзе КТЗ па ўжо ўзгодненых на сёння цэнах мае намер набыць два ўзоры новага рухавіка, правесці іх выпрабаванні ў складзе тэхнікі. У далейшым канцэрн плануе браць у ММЗ маторы ва ўзрастаючай колькасці і да 2025 года выйсці на ўзровень да 2,5 тыс. матораў.

У расійскі канцэрн аб'яднаны больш за 20 прамысловых, інжынірынгавых, гандлёвых, сэрвісных прадпрыемстваў (ААТ "Анежскі трактарны завод", ААТ "ТК "Валгаградскі трактарны завод", ТАА "Уладзімірскі матора-трактарны завод", ААТ "Алтайскі маторны завод" і іншыя). Вытворчая дзейнасць КТЗ закранае прамысловы, камунальны, сельскагаспадарчы напрамкі і чыгуначнае машынабудаванне, а таксама засныя часткі і камплектуючыя. Прадукцыя запатрабавана ў горназдабыўной галіне, дарожным і інфраструктурным будаўніцтве, нафтагазавым сектары, чыгуначнай галіне і сельскай гаспадарцы.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вытворчасці сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасцей ад 7 да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую і лесаўборачную тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў у Беларусі, краінах СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш чым 40 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі