Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Май 2021

Мінскі маторны завод паставіць у Пакістан 1,5 тыс. рухавікоў

Мінскі маторны завод паставіць у Пакістан 1,5 тыс. рухавікоў

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі маторны завод паставіць у бягучым годзе ў Пакістан 1,5 тыс. рухавікоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ММЗ.

Мінскі маторны завод з рабочым візітам наведала дэлегацыя з Пакістана. Нагода значная: падпісаны кантракт, па якім у бягучым годзе 1,5 тыс. мінскіх матораў адправіцца на рынак гэтай краіны.

"Супрацоўніцтва з Пакістанам не новы напрамак. У беларускага прадпрыемства ў гэтым рэгіёне даўно і паспяхова працуе дылер, а цяпер падпісаны перспектыўныя дамоўленасці з адной з найбуйнейшых пакістанскіх кампаній, якая займаецца на ўнутраным рынку гандлем прадукцыяй прамысловага сектара", - адзначылі ў прэс-службе.

На перагаворах з генеральным дырэктарам Мінскага маторнага завода Аляксандрам Рагожнікам прадстаўнікі кіраўніцтва кампаніі абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне для павелічэння экспарту беларускіх рухавікоў на рынак Пакістана, перспектывы росту аб'ёмаў паставак. Першая партыя па кантракце ў колькасці 125 рухавікоў Д-244 ужо рыхтуецца да адгрузкі спажыўцу. Супрацоўніцтва ажыццяўляецца толькі на аснове поўнай перадаплаты і тут партнёры ўзаемна выконваюць графік.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапаршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных 3-, 4-, 6- і 8-цыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі