Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Жнв 2016

Мінск і Парыж абмяркоўваюць магчымасці партнёрства ў сферы прадпрымальніцтва і экалогіі

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Парыжам абмяркоўваліся 24 жніўня на сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з дыпламатычным саветнікам мэра Парыжа Арэльенам Лешэвалье, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Арэльен Лешэвалье адзначыў, што перспектыўнымі сферамі для развіцця супрацоўніцтва двух гарадоў можа стаць узаемадзеянне ў галіне садзейнічання малому і сярэдняму прадпрымальніцтву, перапрацоўкі адходаў, стварэння водаачышчальных сістэм, барацьбы з забруджваннем паветра.

Павел Латушка паведаміў аб арганізацыі на базе гандлёва-прамысловай палаты Парыжа і рэгіёна Іль-дэ-Франс прэзентацыі Беларусі. Ён таксама інфармаваў французскага прадстаўніка аб праводзімых пасольствам мерапрыемствах, накіраваных на папулярызацыю беларускай культуры і шырокае азнаямленне з ёй жыхароў Парыжа, у тым ліку аб правядзенні сумесна з франка-беларускай асацыяцыяй "Жыццё ў музыцы" I Беларускіх музычных сезонаў.

Беларускі дыпламат выказаў удзячнасць прадстаўніку мэрыі Парыжа за садзейнічанне ў падрыхтоўцы шэрага канцэртаў юных беларускіх музыкантаў, навучэнцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у французскай сталіцы ў кастрычніку 2016 года. Павел Латушка выказаў надзею на тое, што супрацоўніцтва ў культурнай сферы будзе прадоўжана. Ён таксама паведаміў, што ў 2017 годзе пад эгідай ЮНЕСКА будзе адзначацца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, і ў сувязі з гэтым пасольствам плануецца шэраг мерапрыемстваў у французскай сталіцы, прысвечаных юбілейнай даце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі