Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліс 2017

Мінск і Астана ўзгаднілі дзеянні па развіцці супрацоўніцтва ў чыгуначных кантэйнерных перавозках

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск і Астана ўзгаднілі дзеянні па развіцці супрацоўніцтва ў чыгуначных кантэйнерных перавозках. Аб гэтым сёння па выніках перагавораў з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нурсултан Назарбаеў адзначыў важнасць транзітна-транспартнага ўзаемадзеяння. Ён паведаміў, што за два апошнія гады ў Казахстане пабудавана 2,5 тыс. км чыгунак ад кітайскай да расійскай граніцы і 4 тыс. км сучасных аўтамабільных дарог. Гэта адкрывае новыя магчымасці і для беларускіх перавозчыкаў. У прыватнасці, растуць аб'ёмы кантэйнерных перавозак праз Беларусь. "У 2018 годзе мы чакаем двухразовага павелічэння гэтага аб'ёму. У сувязі з гэтым узгоднены далейшыя дзеянні Астаны і Мінска па супрацоўніцтве ў гэтай галіне", - сказаў Прэзідэнт.

Пытанням гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на перагаворах удзялялася першарадная ўвага. Бакі адзначылі павелічэнне тавараабароту ў гэтым годзе і намецілі кропкі для далейшага росту. Так, абмяркоўвалася павелічэнне паставак беларускай тэхнікі. Казахстанскі бок зацікаўлены ў лакалізацыі яе сэрвіснага абслугоўвання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі