Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Сак 2022

Мінсельгасхарч: унутраны рынак у поўнай меры забяспечаны мясам, малаком і мукой

Мінсельгасхарч: унутраны рынак у поўнай меры забяспечаны мясам, малаком і мукой
Фота з архiва

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў поўнай меры забяспечваецца патрэбнасць унутранага рынку ў мясной, малочнай і мукамольна-крупяной прадукцыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"У Беларусі ў поўнай меры забяспечваецца патрэбнасць унутранага рынку ў прадуктах перапрацоўкі з малака і мяса за кошт уласнай вытворчасці. Арганізацыямі мясной і малочнай прамысловасці краіны выпускаюцца прадукты высокай якасці ў шырокім асартыменце. Пастаўка прадукцыі гандлёвым арганізацыям ажыццяўляецца на падставе заключаных дагавораў у адпаведнасці з заяўкамі", - расказалі ў прэс-службе.

Удзельная вага продажу айчыннай прадукцыі ў рознічным тавараабароце складае: сыры - 91,5 працэнта; сметанковае масла - 99,9 працэнта; мяса і мясныя прадукты - 99,7 працэнта, у тым ліку свініна - 99,98 працэнта, ялавічына - 99 працэнтаў, мяса птушкі - 99,9 працэнта, харчовыя субпрадукты - 99,8 працэнта, мясныя кансервы - 95,8 працэнта; макаронныя вырабы - 65 працэнтаў; мука - 94,6 працэнта; аўсяныя камякі і крупы - 93 працэнты.

Арганізацыі сістэмы Мінсельгасхарча за студзень 2022 года забяспечылі рост перапрацоўкі малака на 1,9 працэнта, жывёлы на 9,4 працэнта. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі склаў: масла - 104 працэнты, сыроў - 106 працэнтаў, у тым ліку цвёрдых і паўцвёрдых - 104,1 працэнта, натуральнамалочнай прадукцыі - 103,5 працэнта, сухога натуральнага малака - 149,2 працэнта, ялавічыны - 116,5 працэнта, каўбасных вырабаў - 104,6 працэнта, мясных паўфабрыкатаў - 131,6 працэнта, мясных кансерваў - 106,8 працэнта.

"Дзейнасць перапрацоўчых прадпрыемстваў забяспечвае перапрацоўку жывёлагадоўчай сыравіны ў поўным аб'ёме, ёсць рэзервы незадзейнічаных вытворчых магутнасцей, таму пры неабходнасці выпуск прадукцыі будзе павялічаны", - падкрэслілі ў прэс-службе.

На складах перапрацоўчых арганізацый падтрымліваецца дастатковы запас асноўных відаў прадуктаў харчавання: мяса (ялавічына, свініна), мясных кансерваў, масла, малочных кансерваў. Так, у сакавіку 2022 года ён складае: сметанковае масла - 3, 2 тыс. т (або ў 2, 2 раза больш за месячную патрэбнасць унутранага спажывецкага рынку), спелыя сыры - 5,5 тыс. т (у 2, 2 разп больш), малочныя кансервы - 2,9 млн умоўных слоікаў (143,2 працэнта месячнай патрэбнасці), сухія малочныя сумесі для дзіцячага харчавання 1,012 тыс. т (двайны запас ад штомесячнага аб'ёму вытворчасці), ялавічына - 3,4 тыс. т (у 4 разы больш) і іншая прадукцыя.

Наяўнасць мукамольна-крупяной прадукцыі ў арганізацыях хлебапрадуктаў і збожжавых для іх вытворчасці таксама дастаткова для забеспячэння патрэбнасці ўнутранага рынку да новага ўраджаю 2022 года, падкрэслілі ў ведамстве.

Паводле даных Еўракамісіі, за студзень - снежань 2021 года Беларусь займае ў сусветным рэйтынгу экспарцёраў малакапрадуктаў трэцюю пазіцыю па экспарце масла (пасля Новай Зеландыі і ЕС), трэцяе месца па экспарце згушчанага малака (пасля ЕС і Малайзіі), трэцюю пазіцыю па экспарце сухой малочнай сыроваткі і прадуктаў на яе аснове (пасля ЕС і ЗША), чацвёртую пазіцыю па экспарце сыру (пасля ЕС, ЗША, Новай Зеландыі), пятае месца па экспарце сухога абястлушчанага малака (пасля ЗША, ЕС, Новай Зеландыі, Аўстраліі).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі