Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Кст 2025

Мінсельгасхарч расказаў, якія беларускія прадукты найбольш запатрабаваны ў Афрыцы

Мінсельгасхарч расказаў, якія беларускія прадукты найбольш запатрабаваны ў Афрыцы

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі расказаў журналістам, якія беларускія прадукты карыстаюцца попытам на гэтым рынку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён растлумачыў, што афрыканскі рынак для беларускіх вытворцаў адносна новы, асабліва некаторыя краіны Афрыканскага кантынента. Работа па яго актыўным асваенні ў плане наладжвання сувязей і экспартных паставак вядзецца не так даўно. "Але тым не менш ёсць наменклатура прадукцыі, па якой мы выходзім на сістэмную работу", - сказаў міністр. Гэта, паводле яго слоў, экспарт абястлушчанага сухога малака і дзіцячага харчавання. Апошняе асабліва запатрабавана. Айчынная прамысловасць нават прыстасавалася пад запыты афрыканскага рынку і пастаўляе туды дзіцячае харчаванне ў бляшанай тары. Ужо заключаны экспартныя кантракты. У частцы харчовай прадукцыі прапрацоўваюцца на перспектыву пастаўкі ў Афрыку беларускай ялавічыны і мяса птушкі.

Мінсельгасхарч таксама актыўна ўзаемадзейнічае з Мінпрамам па арганізацыі паставак у Афрыку сельскагаспадарчай тэхнікі, без якой немагчыма развіццё сельскай гаспадаркі і вырашэнне такога надзённага для гэтага кантынента пытання, як забеспячэнне харчовай бяспекі. Ёсць дамоўленасці па арганізацыі паставак сродкаў аховы раслін.

Акрамя таго, беларускі бок прапануе краінам Афрыкі рэалізоўваць сумесныя праекты па будаўніцтве аб'ектаў аграпрамысловай інфраструктуры, напрыклад, камбікормавых заводаў, малочнатаварных комплексаў, птушкафабрык.

"Гэта няхуткі шлях - каб вырабіць прадукцыю, перапрацаваць яе, патрабуецца час, аж да некалькіх гадоў. Тым не менш мы бяромся за гэту работу, - сказаў Юрый Горлаў. - Гэта пытанне не сённяшняга дня, але мы бачым перспектывы супрацоўніцтва з афрыканскімі краінамі".

На думку міністра, для актывізацыі работы на афрыканскім трэку, нарошчвання паставак і павышэння канкурэнтаздольнасці неабходна яшчэ папрацаваць над зніжэннем сабекошту прадукцыі, над аптымізацыяй наменклатуры з улікам запытаў гэтага рынку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі