Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Крс 2020

Мінсельгасхарч: адмова Расіі ад паставак грэчкі - поўная нечаканасць, рынак забяспечым самі

Мінсельгасхарч: адмова Расіі ад паставак грэчкі - поўная нечаканасць, рынак забяспечым самі
Фота з архiва

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ужо ў гэтым годзе адмовіцца ад імпарту грэчкі і па даручэнні Прэзідэнта поўнасцю забяспечыць унутраны рынак айчыннымі крупамі. Аб гэтым паведаміў 22 красавіка журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў Аляксей Багданаў, Беларусь завозіць грэцкія крупы з Расіі яшчэ з савецкіх часоў. Справа ў тым, што па глебава-кліматычных умовах у суседняй краіне прасцей вырошчваць розныя віды круп, у тым ліку грэцкія. Таму былі арганізаваны пастаянныя пастаўкі і заключаны доўгатэрміновыя кантракты.

"Беларусь з'яўляецца добрым гандлёва-эканамічным партнёрам, і РФ выгадна пастаўляць нам грэчку, якую мы крыху недавырошчваем у нашай рэспубліцы. І тут раптам як гром сярод яснага неба мы атрымліваем адмову ў пастаўках. Гэта было вялікай нечаканасцю, таму што ў рамках Саюзнай дзяржавы нават не маглі адгрузіць праплачаныя кантракты, і вагоны ўжо загружаныя стаялі, не выпісваліся фітасанітарныя сертыфікаты", - адзначыў ён.

Такое пытанне не магло застацца без увагі кіраўніка дзяржавы, і ён даручыў разабрацца з ім у самыя кароткія тэрміны. Абмежаванні былі ўведзены 20 сакавіка, і ўжо 21 сакавіка адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі, яны абмеркавалі гэту праблему. Потым практычна на працягу месяца - да 15 красавіка, калі былі зняты абмежаванні, - з гэтым пытаннем разбіраліся эксперты на розных узроўнях.

Паводле даных Мінсельгасхарча, аб'ёмы паставак грэчкі з Расійскай Федэрацыі ў сакавіку бягучага года знізіліся на 70 працэнтаў у параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года. У цэлым за першы квартал бягучага года з РФ на беларускі рынак недапастаўлена практычна 20 працэнтаў грэцкіх круп.

"Зразумела, гэта праблема стаяла востра. У такой сітуацыі кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне, і яно абсалютна правільнае, - павялічыць аб'ём пасяўных плошчаў грэчкі ў два разы, што дасць магчымасць нам ужо ў бягучым годзе забяспечыць пад 100-працэнтныя патрэбы наш унутраны рынак у аб'ёме 20 тыс. т грэцкіх круп. Даручэнне па павелічэнні аб'ёмаў унутранай вытворчасці дасць магчымасць нам поўнасцю забяспечыць сябе грэцкімі крупамі і нават крыху экспартаваць на рынкі іншых дзяржаў", - сказаў Аляксей Багданаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі