Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Май 2023

Мінсельгасхарч абмяркуе з Зімбабвэ стварэнне сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы сухога малака

Мінсельгасхарч абмяркуе з Зімбабвэ стварэнне сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы сухога малака

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання абмяркуюць стварэнне сумесных з Зімбабвэ прадпрыемстваў па перапрацоўцы сухога малака. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У выніку дамоўленасці паміж прэзідэнтамі нашых краін дасягнута пагадненне, што Зімбабвэ і Беларусь будуць цесна працаваць над сумеснымі эканамічна выгаднымі праектамі па развіцці пэўных напрамкаў. Сёння з дэлегацыяй Зімбабвэ плануецца разгледзець пытанні па арганізацыі паставак беларускіх прадуктаў харчавання, а таксама абмеркаваць стварэнне сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы сухога малака ў натуральнамалочныя прадукты. Акрамя таго, абмяркуем перапрацоўку ялавічыны і мяса птушкі", - расказаў Леанід Заяц.

Рабочая група з Зімбабвэ ўжо наведала шэраг перадавых прадпрыемстваў Беларусі, у прыватнасці мясакамбінаты і агракамбінат "Дзяржынскі", адзначыў Леанід Заяц. Паводле слоў віцэ-прэм'ера, прадстаўнікам Зімбабвэ спадабалася беларуская прадукцыя і тэхналогіі перапрацоўкі, таму яны хацелі б бачыць на сваім рынку нашы прадукты.

"Ёсць пералік прадпрыемстваў, якія гатовы супрацоўнічаць з Зімбабвэ, таму за кароткі перыяд часу мы павінны вырашыць усе пытанні па ўзаемадзеянні. Адзначу, што нам усім неабходна надзейнае партнёрства. Акрамя таго, у час сустрэчы будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва з нашымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі па падрыхтоўцы кадраў. Паколькі для арганізацыі вытворчасці вялікага аб'ёму прадукцыі неабходны кваліфікаваныя спецыялісты, якія маглі б кіраваць тэхналогіяй і абсталяваннем. А наша галоўная задача - стварыць якасны натуральны прадукт, які ў далейшым зойме паліцы афрыканскіх магазінаў", - рэзюмаваў намеснік прэм'ер-міністра.

У Мінсельгасхарчы праходзяць перагаворы з зімбабвійскай дэлегацыяй на чале з намеснікам міністра сельскай гаспадакі, рыбалоўства, водных рэсурсаў і сельскага развіцця Зімбабвэ Вангеліс Харытатас. У сустрэчы прымаюць удзел вядучыя мяса-малочныя вытворцы нашай краіны. Акрамя таго, у міністэрстве для замежнай дэлегацыі арганізавана выстаўка харчовай прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі