У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Чэр 2019

Мінпрыроды і ПРААН абмяркоўваюць праект па вывучэнні перспектыў развіцця электратранспарту ў Беларусі

Мінпрыроды і ПРААН абмяркоўваюць праект па вывучэнні перспектыў развіцця электратранспарту ў Беларусі

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ПРААН абмяркоўваюць праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі, які будзе накіраваны на вывучэнне перспектыў развіцця электратранспарту ў Беларусі, паведаміла на прэс-канферэнцыі "Патэнцыял укаранення зялёных тэхналогій для паляпшэння якасці жыцця ў гарадах і рэгіёнах Беларусі" начальнік галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі міністэрства Кацярына Кузняцова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Эксперты ацэняць, наколькі пашырэнне сеткі зарадных станцый уплывае на павелічэнне электратранспарту ў гарадах. Першыя вынікі ведамства разлічвае атрымаць праз 1-1,5 года. "Пытанне патрабуе сур'ёзных навуковых разлікаў. І мы цяпер займаемся падрыхтоўкай да гэтага", - адзначыла Кацярына Кузняцова.

У канцы мінулага года ў Беларусі зацверджана праграма стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў, якую плануецца рэалізаваць у тры этапы. Першы этап (да 2021 года ўключна) прадугледжвае размяшчэнне крыху больш за 430 электразарадных станцый у Мінску і найбольш прыярытэтных месцах у абласных цэнтрах і на аўтадарогах катэгорый М і М/Е. Другі этап прадугледжана рэалізаваць у 2022-2025 гадах пры ўмове павелічэння колькасці электрамабіляў да больш як 10 тыс. Рэалізацыя трэцяга этапу запланавана на 2026-2030 гады з улікам росту да больш як 25 тыс. машын.

Усяго, як чакаецца, у Беларусі да 2030 года будзе створана больш за 1,3 тыс. ЭЗС, у тым ліку 1224 у населеных пунктах і 80 на ўсіх асноўных аўтамагістралях з адлегласцю паміж дзвюма бліжэйшымі станцыямі 50-70 км. Плануецца таксама ўстаноўка 25 суперхуткіх электразарадных комплексаў у Мінску і гарадах абласнога падпарадкавання, на асноўных аўтамагістралях з адлегласцю паміж дзвюма бліжэйшымі станцыямі 120-150 км.

Функцыі па стварэнні і развіцці зараднай сеткі для электрамабіляў ажыццяўляе дзяржаўны аператар - ВА "Беларуснафта". Фінансаванне праграмы прадугледжана за кошт уласных сродкаў аператара.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс