Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Врс 2015

Мінпрам плануе да 2020 года нарасціць пастаўкі тэхнікі МАЗ у Пакістан да 1,5 тыс. адзінак у год

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінпрам плануе да 2020 года нарасціць пастаўкі тэхнікі МАЗ у Пакістан да 1,5 тыс. адзінак у год. Аб гэтым паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік міністра прамысловасці Беларусі Дзмітрый Корчык.

"Пакістан - гэта вялізны рынак, які хутка развіваецца, з насельніцтвам больш як 200 млн чалавек. Нашы экспартныя пастаўкі ў памеры $50-100 млн ніяк не раскрываюць патэнцыял гэтага рынку. У праекце дарожнай карты мы паставілі перад сабой вельмі складаныя і напружаныя задачы. Напрыклад, да 2020 года павялічыць аб'ём паставак трактароў да 25 тыс. адзінак у год, стварыць зборачныя вытворчасці МАЗ, "Гомсельмаш" і забяспечыць пастаўкі да 1,5 тыс. адзінак аўтамабільнай тэхнікі МАЗ. А таксама ўвайсці на рынак Пакістана з кар'ернай тэхнікай БелАЗ", - адзначыў ён.

Дзмітрый Корчык растлумачыў, што рэалізацыя гэтых планаў дасць магчымасць прадпрыемствам Мінпрама нарасціць экспарт да $400 млн у год. "Доля Мінпрама ў экспарце ў Пакістан традыцыйна складае каля 70 працэнтаў, і калі астатнія галіновыя ведамствы падтрымаюць нашу ініцыятыву, то экспарт $550-600 млн ужо не здаецца такой недасягальнай лічбай", - падкрэсліў ён.

"Будзем развіваць супрацоўніцтва і ў частцы набыцця пакістанскіх тавараў. Усім добра вядома, што Пакістан з'яўляецца адным з лідараў па пастаўках свежых фруктаў, гэта буйны вытворца рысу, тэкстыльнай прадукцыі, вырабаў са скуры, высакаякасных тканін, у закупцы якіх зацікаўлена Беларусь. Пракладваючы "дарогу з двухбаковым рухам", мы сумеснымі намаганнямі дасягнём жаданага выніку", - рэзюмаваў намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі