Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Лют 2021

Мінфін разлічвае атрымаць другі транш расійскага крэдыту ў памеры $500 млн у I паўгоддзі

Мінфін разлічвае атрымаць другі транш расійскага крэдыту ў памеры $500 млн у I паўгоддзі
Фота з архiва

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі разлічвае атрымаць другі транш расійскага крэдыту ў памеры $500 млн у І паўгоддзі, паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым вызначана, што ён (другі транш дзяржкрэдыту РФ. - Заўвага БЕЛТА) прыйдзе ў гэтым годзе. Пакуль планава настройваемся на яго атрыманне ў першым паўгоддзі", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Пры гэтым ён удакладніў, што пытанне па атрыманні другога траншу ў студзені не ставілася.

Як паведамлялася, пагадненне аб прадастаўленні Беларусі расійскага крэдыту ў суме, эквівалентнай $1 млрд, было падпісана 21 снежня 2020 года. Першы транш крэдыту ў памеры $500 млн Мінфін атрымаў 30 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі