Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Лют 2020

Мінфін плануе размясціць дзяржаблігацыі на расійскім рынку ў II квартале - Белкавец

Мінфін плануе размясціць дзяржаблігацыі на расійскім рынку ў II квартале - Белкавец
Фота з архiва

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі плануе размясціць дзяржаўныя аблігацыі на расійскім рынку ў II квартале бягучага года. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра Андрэй Белкавец, які сёння прымае ўдзел у круглым стале кампаніі Cbonds "Даўгавы рынак Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта, хутчэй за ўсё, будзе другі квартал", - сказаў намеснік міністра. Што датычыцца аб'ёму размяшчэння, то, паводле слоў Андрэя Белкаўца, размова ідзе не менш як пра 10 млрд расійскіх рублёў. "Усё будзе залежаць ад таго, які будзе попыт. Спачатку мы вывучым рынак, ці ёсць ён там у такім аб'ёме", - дадаў намеснік міністра.

Ён адзначыў, што новыя выпускі аблігацый будуць ужо пяцігадовымі (раней тэрмін размяшчэння складаў тры гады). "Даходнасць? Бягучы ўзровень плюс нейкая прэмія за павелічэнне тэрмінаў", - дадаў Андрэй Белкавец.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі