У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Снж 2017

Мінфін Беларусі 3 студзеня пачне продаж новага выпуску валютных дзяржаблігацый на $50 млн

Мінфін Беларусі 3 студзеня пачне продаж новага выпуску валютных дзяржаблігацый на $50 млн27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі 3 студзеня пачне прамы продаж выпуску дзяржаўных аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, для фізічных асоб выпуску нумар 244, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Прамы продаж валютных дзяржаблігацый новага выпуску для фізічных асоб будзе праведзены праз Беларускую валютна-фондавую біржу з 3 студзеня па 15 лютага 2018 года.

Аб'ём выпуску - $50 млн. Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі - $1 тыс. Стаўка працэнтнага даходу - 4,4 працэнта гадавых. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складзе 1 901 дзень. Дата іх пагашэння - 4 лістапада 2022 года.

У паведамленні, размешчаным на сайце Мінфіна, прыводзяцца даты выплат даходу па адзінаццаці працэнтных перыядах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс