Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2017

Мінфін Беларусі 21 жніўня пачынае размяшчэнне валютных дзяржаблігацый на $50 млн

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінфін Беларусі 21 жніўня пачне размяшчэнне валютных дзяржаўных аблігацый выпуску нумар 244 аб'ёмам $50 млн, паведамляецца на сайце міністэрства.

Прамы продаж дзяржаблігацый новага выпуску для фізічных асоб будзе праведзены праз Беларускую валютна-фондавую біржу з 21 жніўня па 27 снежня.

Намінальная вартасць адной валютнай аблігацыі - $1 тыс. Стаўка працэнтнага даходу - 4,4 працэнта гадавых. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складзе 1901 дзень. Дата іх пагашэння - 4 лістапада 2022 года.

У паведамленні, размешчаным на сайце Мінфіна, прыводзяцца даты выплат даходу па адзінаццаці працэнтных перыядах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі