Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Nov 2021

Мінэнерга Беларусі і РФ абмеркавалі падрыхтоўку праекта дагавора аб аб'яднаным рынку электраэнергіі СД

Мінэнерга Беларусі і РФ абмеркавалі падрыхтоўку праекта дагавора аб аб'яднаным рынку электраэнергіі СД
Фота Мінэнерга Беларусі

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз правёў рабочую сустрэчу з намеснікам міністра энергетыкі Расіі Паўлам Снікарсам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга Беларусі.

Абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў сферы электраэнергетыкі як у рамках Саюзнай дзяржавы, так і ў фармаце ЕАЭС. У прыватнасці, разгледжаны эканамічныя аспекты паралельнай работы рынкаў электраэнергіі дзвюх краін. Бакі таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі праекта міждзяржаўнага дагавора аб фарміраванні аб'яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы, падпісанне якога прадугледжана саюзнай праграмай па стварэнні агульнага рынку электраэнергіі, зацверджанай інтэграцыйным дэкрэтам кіраўнікоў дзяржаў 4 лістапада.

Як адзначыў Дзяніс Мароз, пры абмеркаванні актуальных пытанняў партнёрства Мінэнерга дзвюх краін заўсёды нацэлены на канструктыўны падыход і дасягненне ўзаемаразумення.

"Для нас вельмі важны двухбаковыя ўзаемаадносіны ў частцы выбудоўвання нашых пазіцый, у тым ліку ў рамках таго руху, які ідзе паміж нашымі дзяржавамі ў ЕАЭС", - дадаў Павел Снікарс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі