Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Лют 2020

Мінэканомікі збірае прапановы па новай дзяржпраграме "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва"

Мінэканомікі збірае прапановы па новай дзяржпраграме
Фота з архiва

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі збірае прапановы па дзяржпраграме "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва" на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў міністэрстве.

Прапановы па фарміраванні дзяржпраграмы і мерапрыемствы для ўключэння ў комплекс мер па яе рэалізацыі (з тлумачальнай запіскай, якія актуальныя праблемы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва гэтыя мерапрыемствы дадуць магчымасць вырашыць) можна прадставіць у Міністэрства эканомікі да 1 красавіка 2020 года. Яны прымаюцца па электроннай пошце d-business@economy.gov.by з паметкай "Дзяржаўная праграма МСП 2021-2025".

Важнай часткай у структуры дзяржпраграмы стане комплекс мер па яе рэалізацыі. Ён будзе ўлічваць асноўныя напрамкі Стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва "Беларусь - краіна паспяховага прадпрымальніцтва" да 2030 года.

У Мінэканомікі нагадалі, што дзяржаўная праграма з'яўляецца ключавым дакументам у сферы падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і накіравана на стварэнне спрыяльных рэгулятарных умоў для дынамічнага развіцця гэтага сектара.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі