Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2018

Мінэканомікі разлічвае на рост экспарту паслуг у 2019 годзе да рэкордных $9,7 млрд

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі разлічвае на рост экспарту паслуг у 2019 годзе да рэкорднага ўзроўню $9,7 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння ў Савеце Міністраў журналістам міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўнымі драйверамі росту беларускай эканомікі ў 2019 годзе застануцца інвестыцыі і экспарт. Інвестыцыі павінны будуць расці хутчэй за ВУП прыкладна ў два разы. "Гэта складанае заданне для нашых суб'ектаў гаспадарання, але Br28 млрд, якія мы запланавалі прыцягнуць у якасці інвестыцый у наступным годзе, цалкам рэальныя. Мы сёння бачым напаўненне на 80 працэнтаў гэтага задання - 671 праект пацверджаны ўжо", - растлумачыў Дзмітрый Крутой.

Расці хутчэй за ВУП павінен і экспарт тавараў і паслуг. Прычым асаблівая ўвага будзе экспарту паслуг, тэмп росту гэтага паказчыка ў 2019 годзе запланаваны на ўзроўні 107,6 працэнта. Ключавыя паслугі (IT, турыстычныя) па прагнозе павінны расці яшчэ больш хуткімі тэмпамі - 112 працэнтаў да 2018 года. Агульны прырост па сектары паслуг ацэньваецца ў памеры $700 млн. "Упершыню атрымаем агульную валютную выручку ад гэтага сегмента нашай эканомікі на ўзроўні $9,7 млрд, - сказаў Дзмітрый Крутой. - Транспартныя, лагістычныя, IT-паслугі становяцца для нашай эканомікі "нафтай і газам", якіх у нас няма".

У IT-сектары росту будзе садзейнічаць дэкрэт нумар 8, у турыстычнай галіне - правядзенне II Еўрапейскіх гульняў і падаўжэнне бязвізавага рэжыму да 30 дзён. Канкурэнтаздольнасць даказваюць і прадпрыемствы будаўнічай галіны, якія выйгралі конкурсы і заключаць некалькі вялікіх кантрактаў на будаўніцтва дарог і сацыяльных аб'ектаў у Расіі.

Дзмітрый Крутой нагадаў, што тэмп росту ВУП у 2019 годзе запланаваны на ўзроўні 104 працэнты (скарэкціраваны на 0,1 працэнтнага пункта ў бок змяншэння). "Ніжэй проста немагчыма. Гэта ключавы параметр нашай праграмы сярэднетэрміновага развіцця да 2020 года. Змянілася крыху структура прыросту ВУП - прыкладна 75 працэнтаў прыросту мы чакаем за кошт унутранага попыту і 25 працэнтаў - за кошт знешняга", - растлумачыў міністр. Першапачаткова планавалася, што доля экспарту будзе крыху вышэйшая, але знешнія ўмовы, якія змяніліся літаральна ў апошні месяц (кошт бараля нафты, зніжэнне тэмпаў развіцця сусветнай эканомікі, удакладненне па прагнозе расійскага ВУП у бок зніжэння на 0,8 працэнтнага пункта) прымусілі ўнесці пэўныя карэктывы.

Даходы насельніцтва прадоўжаць расці ва ўвязцы з павелічэннем прадукцыйнасці працы. Акцэнт будзе зроблены на тым, каб зарплаты бюджэтнікаў складалі 80 працэнтаў да сярэдняй зарплаты па эканоміцы, пенсіі - на ўзроўні 40 працэнтаў да сярэдняй зарплаты. "З улікам патрабаванняў і даручэнняў Прэзідэнта будуць падцягнуты даходы ў першую чаргу нізкааплатных слаёў насельніцтва. Гэта педагагічныя работнікі, выхавальнікі дзіцячых садоў, урачы, санітары і гэтак далей", - адзначыў ён. Колькасць занятых у эканоміцы ў 2019 годзе павялічыцца на 9-10 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс