У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Кст 2017

Мінэканомікі пакуль не плануе карэкціраваць прагноз па інфляцыі на 2018 год

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі пакуль не плануе карэкціраваць прагноз па інфляцыі на 2018 год, заявіў сёння журналістам першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой перад пачаткам III Міжнароднага фінансава-банкаўскага форуму дзяржаў - удзельніц СНД "Мінскія дзелавыя сустрэчы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, ці не плануе Мінэканомікі скарэкціраваць прагноз па інфляцыі на 2018 год, Дзмітрый Крутой адзначыў, што хутчэй за ўсё не. "На будучы год у нас 7 працэнтаў афіцыйны прагноз. Пакуль гэты прагноз мы пакідаем", - сказаў ён.

Пры гэтым першы намеснік міністра растлумачыў, што ідзе абмеркаванне ва ўрадзе аб зніжэнні прагнозных паказчыкаў па інфляцыі да 6 працэнтаў. "Магчыма, да 6 працэнтаў мы прагноз крыху палепшым, але вельмі шмат фактараў (супраць гэтага. - Заўвага БЕЛТА) - эканамічны рост усё ж такі яшчэ мае аднаўленчы характар пасля двух гадоў рэцэсіі. Таму сумесна з Нацыянальным банкам мы пакуль не бачым такіх значных рэзерваў", - растлумачыў ён.

Дзмітрый Крутой звярнуў увагу, што ў рамках сярэднетэрміновай праграмы на пяцігодку ў Беларусі чакалася толькі да 2019-2020 года выйсці на адназначныя параметры інфляцыі. "Але вось ужо ў прагнозах на 2018 год у нас 7 працэнтаў - гэта даволі камфортная лічба і пазітыўны сігнал для суб'ектаў гаспадарання, якія пачалі распрацоўваць свае бізнес-планы развіцця на наступны год", - рэзюмаваў ён.

Першы намеснік міністра эканомікі паведаміў, што план па ВУП на 2018 год таксама пакуль не пераглядаецца - плануецца рост на 3,4 працэнта. "Усе крыніцы росту застаюцца, таму мы не мянялі гэты параметр і не плануем", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску